- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ёсць інфармацыя, што за 2012-ы год на тэрыторыі Віцебскай вобласці раскрыта 333 злачынствы, якія звязаныя з карупцыяй, на суму больш 14 мільярдаў рублёў. (Пад карупцыяй сёння разумеюць атрыманне ці дачу хабару або крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам.) Такія злачынствы ёсць не толькі ў прамысловасці... Болей »
Як сведчыць сёлетняя раённая “Зара” за №23 ад 22-га сакавіка, ні з таго ні з сяго крута зменіцца жыццё бачэйкаўскіх калгаснікаў. Аднекуль у наш раён зваліліся буйныя грошы, якія патрабуюць тэрміновага ўкладання ва ўздым менавіта гэтай бешанковіцкай гаспадаркі. Грошы тыя маюць аж эстонскі след. У Свячы... Болей »
З чарговага паслання Прэзідэнта беларускаму Народу 19.04.2013: “У бягучым годзе трэба вырашыць тры асноўныя праблемы адукацыйнай сферы: першае – абнавіць змест школьнага навучання, узмацніўшы падрыхтоўку ў вобласці прыродазнаўчых навук і замежных моваў; другое – пераадолець адрыў прафесійнай адукацыі... Болей »
Брахня як галоўны прынцып палітыкі. 17-га лютага расейскія масмедыі перадалі чарговую “сенсацыйную” навіну. Аказваецца, 9 мая 1945 года Сцяг Перамогі над рэйстагам узнялі зусім не рускі Ягораў і не грузін Кантарыя, як тое ўбівалі ў галовы некалькім пакаленням савецкіх людзей, а трое зусім іншых воінаў:... Болей »
Хлеб – усяму галава. І галава тая ў нашым раёне даўно хворая. Бо чорны хлеб, які складае аснову харчавання любой небагатай сям’і, у Бешанковічах вельмі нізкай якасці. І гэта адбываецца ўжо цягам некалькіх месяцаў. Ва ўсіх крамах мясцовы фармавы хлеб прадаецца нейкі недапечаны, ці што. Калі такі хлеб... Болей »
Сустрэча ў Старых Ранчыцах. Насуперак усім перашкодам сустрэча з пісьменнікамі адбылася, як і планавалася, 20-га жніўня, але толькі ў Старых Ранчыцах, у доме, дзе месціцца рэдакцыя “Крывінкі”. Яна доўжылася цягам амаль дзвюх гадзін. Спачатку выступіў Валер Булгакаў, які расказаў пра свой часопіс і... Болей »
Аддзяка за шчырую працу. Я – шараговы настаўнік, такі, якіх у раёне большасць. Працую я на дзве школы, а шчэ нядаўна працаваў на тры. І тая Стрыжаўская школа, куды я даязджаў на сваім аўта за свой кошт, знаходзілася ад маёй хаты за 20 км. Мой месячны заробак, як і ў большасьці шараговых настаўнікаў... Болей »
Бессаромнасць, або суб’ектыўныя заметкі ад выступлення лідэра адной эўрапейскай краіны. Якраз у дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кіраўнік Беларусі дзяліўся з літоўскімі карэспандэнтамі сваімі поглядамі на жыццё-быццё. Той, каго падазраюць у дачыненні да знікнення гэтых... Болей »
Вымярзаем. Па нейкай дурной завядзёнцы цэнтральнае ацяпленне ў нашых дамах уключаюць толькі тады, калі тэмпература апусціцца значна ніжэй камфортнай. Нехта нібыта чакае, што ўслед за летам і восенню прыйдзе яшчэ адно лета. Нібыта за гэтыя тыдзень-другі можна значна зэканоміць паліва. Эканомілі яго... Болей »
Мы і Эўропа. Калі параўноўваць жыццё з тым, якім яно было нядаўна, падасца, што яно кіпіць. Вось і ў нашым райцэнтры толькі сёлета адрамантаваны аўтавакзал, даводзіцца да ладу будынак РДК, паднаўляюцца ці будуюцца ходнікі. Калі ж зірнуць на жыццё з іншага боку, (а менавіта, колькі нам трэба зрабіць... Болей »
Нацыянальная трагедыя. 30-га кастрычніка суседняя Расея афіцыйна адзначала Дзень смутку: Дзень растраляных, высланых, зніклых бясследна ў савецкія часы. Загінулых у час рэпрэсій паміналі па ўсёй Расеі, бо яны ёсць у кожным населеным пункце былога СССР. Бяда заходзіла ў кожную без выключэння хату. З... Болей »
Падзяка старшыні. Людзі на Бешанковіччыне жывуць цярплівыя. Яны прывыклі працаваць за так, яны прывыклі, што ўсе чыноўнікі да іх просьбаў глухія. Яны ведаюць, каб дастукацца да начальства і вырашыць нейкую праблему, трэба не адны боты стаптаць. Механізм вырашэння розных пытанняў сёння прыкладна такі.... Болей »
Выйсці з тупіка. Установа адукацыі “Пяцігарская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” месціцца ў вёсцы Пяцігарск, што ляжыць на тэрыторыі гаспадаркі “АграВітВін” з цэнтрам у вёсцы Дразды. На цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ёсць толькі пачатковая чатырохкласная школа. Пяцігарская сярэдняя ляжыць... Болей »
Пір падчас чумы. Падрыхтоўка да навагодніх святаў набывае ў нас апошнімі часамі небывалы размах. Ужо за чатыры тыдні да Новага года вітрыны магазінаў засвяціліся гірляндамі. Цэнтральныя пляцы гарадоў ўпрыгожваюцца велізарнымі елкамі. Сустрэчу чарговага Новага года нам прапаноўваюць адзначыць з размахам.... Болей »
Ідалапакланенне. Інакш не растлумачыць тое, што ў Беларусі існуюць Прэзідэнцкія ёлкі, стыпендыі, спаборніцтвы, кубкі і нават каманды. Ён што, на свае кроўныя ўпрыгожвае тыя ёлкі, са сваёй кішэні выплочвае стыпендыі, купляе амуніцыю для хакейных каманд і кубкі? Не, гэта робіцца на грошы падаткаплацельніка... Болей »
Родная мова. Я вучу дзяцей нямецкай мове не толькі ў Пяцігарскай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Двойчы на тыдзень я працую ў Асінаўскай пачатковай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца на мове суседняй, няхай і брацкай краіны. Але вялікай розніцы ў мовах дзяцей, шчыра кажучы, няма.... Болей »
Выбары без выбару. Адышлі ў гісторыю выбары 2008 года. Іх тэхналёгія, адпрацаваная за апошнія гады да дробязей, ніколькі не змянілася. Ад таго, што выбары сотні разоў з высокіх трыбун улады называліся празрыстымі і дэмакратычнымі, ні таго, ні другога ў іх не прыбавілася ні на ёту. У жыццё па-ранейшаму... Болей »
Ці лёгка быць начальнікам? Як Вы думаеце, ці лёгка працаваць у наш час нейкім начальнікам, ці нават займаць пасаду самога старшыні райвыканкаму (далей -- РВК)? Думаеце, лёгка? Я таксама да апошняга часу так думаў. Але вось трапіўся мне неяк на вочы ліпеньскі нумар раёнкі, дзе гаварылася пра райвыканкам.... Болей »
Савецкая завядзёнія жыве! Цёплае кастрычніцкае надвор’е дазволіла быўшым калгасам расцягнуць уборку ільну да самага канца месяца, хаця рызыка пусціць яго пад снег была. На апошнім тыдні кастрычніка на гэту работу зноў было знята мноства раённых арганізацый. Работнікі культуры, настаўнікі, прадстаўнікі... Болей »
Што ёсць і што будзе. Вельмі цікава аналізаваць статыстычныя дадзеныя па зарплаце, параўноўваць зарплату асобных катэгорый работнікаў, зарплату ў раёне і вобласці. На сённяшні дзень яна амаль паўсюль аднолькава нізкая і ўжо некалькі гадоў не мае тэндэнцыі ўстойлівага росту. Апошняе значнае яе падвышэнне... Болей »