- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваслаўныя беларусы Таронта шмат гадоў могуць маліцца на роднай мове. У гэтым канадскім горадзе дзеіць Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква, якою кіруе архіепіскап Святаслаў Логін. Царква дзеліць памяшканне і сціпла супрацоўнічае з беларускім грамадска-культурным цэнтрам, а на службы прыходзяць... Болей »
Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) адсвяткавала 30-годдзе дзейнасці. Гэтая арганізацыя, якую заснавалі і да якой належаць нашыя суродзічы з Польшчы, найбольш актыўна дзеяла ў часе палітычных пераменаў – пералому 1980-х і 1990-х гадоў. Яе сябры клапаціліся пра гістарычную спадчыну беларусаў Польшчы... Болей »
Былая віцяблянка Алеся ван Ноўрдэнбюрх жыве ў Нідэрландах і кіруе хорам славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм». Нашая суайчынніца эмігравала ў ліпені 2003-га года, вывучыла тамтэйшую мову, сустрэла каханне і нарадзіла дваіх дзяцей. Апрача таго знайшла працу паводле спецыяльнасці – дырыжорам хору славянскай... Болей »
З кастрычніка Гайнаўскім паветам у Падляскім ваяводстве кіруюць два беларусы. Гайнаўскі павет – адміністрацыйная адзінка, якая адпавядае нашаму раёну. Мяжуе з Гарадзенскаю і Берасцейскаю вобласцямі. Там жыве 45 тыс. чалавек, сярод якіх – шмат нашых суродзічаў. З кастрычніка пасаду старасты займае Андрэй... Болей »
Жэня Броджы жыве ў Мілане ўжо сем гадоў і працуе фатографам. Напярэдадні Калядаў яна арганізоўвае адмысловыя святочныя фотасесіі. Нашая карэспандэнтка, Кацярына Маркавец, завітала ў імправізаваную фотастудыю, каб даведацца, ці проста зрабіць добры сямейны партрэт. Беларускі патрыёт, дзеяч БНР і таленавіты... Болей »
У Нараўчанскай гміне Падляскага ваяводства Польшчы, якая беспасярэдне мяжуе са Свіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласці, штогод перад святамі Раства Хрыстова беларускія і польскія жыхары Нараўкі ды навакольных вёсак сустракаюцца на супольнай куцці. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Пра святкаванне... Болей »
Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст.... Болей »
Гісторык Юры Туронак памёр у Варшаве на 90-м годзе жыцця. Гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, ментар некалькіх пакаленняў беларусаў. Паніхіду за душу памерлага адслужылі ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыльянаў. Спачыў спадар Туронак на Варшаўскіх праваслаўных могілках. www.belsat.eu ... Болей »
Шлях у Партугалію піяністкі ды спявачкі з Менску Кацярыны Льдокавай не быў просты. Спачатку яна адправілася працаваць паводле кантракту на Азорскія выспы, дзе давала ўрокі фартэпіяна. Потым выкладала музыку ў Індыі. І ўрэшце асела ў кантынентальнай Партугаліі. Скончыўшы ўніверсітэт у Лісабоне са спецыяльнасцю... Болей »
Ужо чвэрць стагоддзя ў першыя месяцы кожнага года на Беласточчыне адбываецца Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». Выступаюць некалькі дзясяткаў беларускіх калектываў і хораў з Падляшша. Найлепшыя з іх заспяваюць на гучным Гала-канцэрце 1 сакавіка ў Беластоку. Цяпер адбываюцца раённыя адборы.... Болей »
Лідчук Дзяніс Кучынскі жыве і працуе ў Вільні. Але, хоць у горадзе над Вяллёю ён адчувае сябе добра, плануе вярнуцца на радзіму. Чым Вільня нагадвае яму Беларусь? Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Як у «Мазґабойню» гуляюць у Берліне. Беларуская скрыпачка з Нідэрландаў. www.belsat.eu ... Болей »
Гэта будзе памяць пра жахлівыя падзеі 73-гадовай даўніны, якія закранулі беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. На зломе студзеня і лютага 1946 года атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў пяць беларускіх вёсак. Загінула 80 чалавек: жанчын... Болей »
Амаль 200 беларускіх дзетак вывучаюць родную мову, культуру і гісторыю ў школе імя Янкі Купалы ў Рызе. Для захавання сувязі маладога пакалення з іхнымі продкамі працуе там пад кіраўніцтвам Ганны Іванэ больш за два дзясяткі настаўнікаў. Як выглядае штодзённая школьная праца, скіраваная на захаванне нацыянальнай... Болей »
У пошуках «амерыканскай мары» чацвёра сяброў дзяцінства з гораду Бяроза (Берасцейская вобласць) пераехалі ў Каліфорнію і ў 2011-м стварылі поп-рок-гурт «Kiwi Time». Заключылі кантракт з вядомым гуказапісвальным лэйблам, атрымалі спонсарства, а над іхнымі альбомамі працавалі найлепшыя прадзюсары Заходняга... Болей »
Ужо неўзабаве Вялікая Брытанія можа выйсці з Еўразвязу. Сярод мігрантаў, якія жывуць у Англіі, Шатландыі, Валіі ды Паўночнай Ірландыі ёсць і нашыя землякі. Ці баяцца яны наступстваў брэкзіту і што ўвогуле думаюць пра развод Злучанага Каралеўства з Еўропаю – правяраў у Лондане Рафал Андрасюк. Таксама... Болей »
Гутарым са старшынёй Рады БНР Івонкаю Сурвілай з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння рэспублікі. Спадкаемніца Яна Серады і Язэпа Варонкі распавяла нашаму карэспандэнту Рафалу Андрасюку пра падзеі 1918 года ды іх уплыў на сучаснасць. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Жыхары Кіеву размаўляюць па-беларуску... Болей »
Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі... Болей »
Аматар экстрыму ды прыгодаў мянчук Сяржук Місюкевіч распрацаваў аўтарскі праект, з дапамогаю якога адкрывае беларусам свет. Сяржук арганізоўвае ды ачольвае пешыя горныя паходы па найпрыгажэйшых мясцінах нашае планеты. Журналіст Аляксандр Любянчук далучыўся да вандроўнікаў і разам з імі пераадолеў тры... Болей »
«Вітаем у Мілане!» – так ветліва кажуць у гэтым горадзе, калі даведваюцца, што адбыўся крадзеж. Пасля таго, як у рэпарцёркі «Беларускага свету» Кацярыны Маркавец скралі там камеру, яна вырашыла зняць сюжэт пра тое, як не стацца ахвяраю злодзеяў. Каго і чаго варта баяцца ў сталіцы моднага шопінгу і дзе... Болей »
Першы з серыі рэпартажаў з Нью-Ёрку і ваколіцаў. Па месцах, вядомых кожнаму з нас, а таксама раёнах, пра якія мы нават не чулі, правядзе нас беларус Аляксандр Страшынскі. Хаця перасяліўся разам з жонкай у Злучаныя Штаты ўсяго паўтара года таму, тапаграфію больш як 8-мільённага мегаполісу ведае ўжо даволі... Болей »