- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На нашай жыццёвай прасторы адбываюцца розныя падзеі, даволі простыя на першы погляд па зместу, якія насамрэч і фармуюць наша вельмі складана збудаванае грамадства. Але, мабыць, так пабудаваны чалавек, што яму больш да спадобы хуткія, лёгкія і танныя спосабы суіснавання, а цяжкія рашэнні прымаюцца праз... Болей »
З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію... Болей »
«Хто твой бацька?» — гэтае пытанне заўсёды паўстае перад падлеткамі. Пра самыя складаныя моманты ў жыцці хлапчукоў пасляваеннай пары, якія нясуць на сабе крыж бацькоўскіх памылак, і ідзе размова ў новай кнізе А. Афяроўскага.... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. Летапіс XVI стагоддзя характарызуе яго так: быў той князь вельмі прыгожы, тварам белы, шчокамі румяны, вусы толькі што прабіліся. Неваяўнічы па натуры, ён... Болей »
Прадстаўляем увазе чытачоў новы друкаваны матэрыял “Анатомія фрылансу: дапаможнік і юрыдычны даведнік для журналістаў-фрылансэраў Беларусі”, выдадзены юрыстам Аляксандрам Жукам (у суаўтарстве) Класічная анатомія вывучае будову арганізма, структуру тканак ды іх размяшчэнне. Сфера цікаўнасці аўтараў ―... Болей »
У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн... Болей »
Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэсце. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Служыў прысяжным павераным у Брэсце і Пружанах. У 1917 годзе паехаў у Маскву, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнічаў... Болей »
Упершыню выкладаецца шматвяковая гісторыя айчыннай музейнай справы. У комплексе прааналізаваны юрыдычныя, адміністрацыйныя, навуковыя, захавальніцкія, адукацыйныя і іншыя аспекты дзейнасці музеяў Беларусі. Паказана карціна іх развіцця на розных этапах — ад дамузейнага збіральніцтва да нашага часу. Вучэбна-метадычны... Болей »
Другая сусветная вайна для мяне вельмі балючая тэма. І пагэтаму ў чарговы раз хочацца нагадаць нашым нашчадкам, што вайна — гэта не толькі ўзнагароды, ордэны, медалі ды зоркі герояў, а яшчэ шматмільённыя чалавечыя страты, вайна – гэта зруйнаваныя гарады і мястэчкі, холад і голад, нявінна пралітая кроў... Болей »
Кнігу склалі лепшыя апавяданні і дакументальныя аповесці «Салёная раса» і «Талісман генерала» — напісаныя на аснове рэальных фактаў і дакументаў пра ваенныя дзеянні корпуса генерала Пятроўскага на Дняпры каля Жлобіна і Рагачова ў час наступлення ворага.... Болей »
Сістэматызаваны выклад крыніц, гістарыяграфіі па ўзнікненні і пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Апісанне перадумоваў, чыннікаў і хады працэсу дзяржаваўтварэння. Шматлікія цытаты з важнейшых крыніц, аб’ёмная бібліяграфія маюць аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выклачыкаў ВНУ... Болей »
Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца факты беларускага рэлігійнага жыцця Віленскага краю за польскім часам (1921-1939 гг.). У другой частцы змешчаны інтэрв’ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў беларускім... Болей »
Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) i Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні... Болей »
Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. Змешчаны матэрыялы, успаміны, здымкі аб асобах, якія ўдзельнічалі ў беларускім жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы ХХ-ХХІ ст.ст. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, стуцэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за... Болей »
У дзяржаўным сэнсе найменьне Літва здаўна адносіцца таксама і да тэрыторыі Беларусі. Вялікая колькасьць сёньняшніх беларусаў, пераважна на захадзе Краю, але і ня толькі, аж да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе Літвінамі. Тэрміны Беларусь і Беларусы навязаны нашаму Краю расейскай адміністрацыяй у пачатку... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік... Болей »
У манаграфіі разгледжаны асноўныя элементы рэпрэсіўнай палітыкі царскіх уладаў у дачыненні да беларускіх зямель у канцы XVIII - першай палове XIX ст. Аўтар прасачыў эвалюцыю гэтай палітыкі, вызначыў яе адметнасці, а таксама на-ступствы. Значнае месца ў кнізе адведзена даследаванню механізмаў, праз якія... Болей »
Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.... Болей »
«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных... Болей »
Даследнік усё адно што паляўнічы. Ён ідзе праз невядомы лес, прызначыўшы сабе агледзець адну яго частку, але раптам заўважае напалову занесеныя снегам сляды буйнога невядомага звера, цалкам іншай пароды, чым чакаў. Што яму рабіць? Ахвяраваць зверам, дзеля захавання свайго папярэдняга плана ці, пакінуўшы... Болей »