- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі том выбраных твораў вядомага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага склалі вершы 1977-1981 гадоў, паэмы «Памяць», «Тры вымярэнні», «Спаленыя масты» і інш., а таксама паэтычныя пераклады. Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе. І горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе... Болей »
Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой... Болей »
У двухтомнік выбраных твораў народнага паэта Беларусі ўключаны лепшыя творы, напісаныя на працягу сарака гадоў яго творчай дзейнасці. У першы том увайшлі вершы, паэмы i п’есы.... Болей »
Другі том выбранага склалі — раман у вершах «Родныя дзеці», аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ.... Болей »
Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні... Болей »
Другі том складаюць аповесці «На Крутой гары» — пра шэфскую дружбу горада і вёскі, пра лепшых людзей завода і калгаса ў цяжкі аднаўленчы перыяд — і «Сям’я Вішнёвых», дзе пісьменнік ставіць маральна-этычныя пытанні, праблему ўмацавання сям’і.... Болей »
У першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Чужая бацькаўшчына» і апавяданні. Раман расказвае пра падзеі ў заходнебеларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных перамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыны, якая, застаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё... Болей »
У другі том выбраных твораў Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Год нулявы» і апавяданні. Чытач сустрэнецца са знаёмымі героямі па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына»: Імполь, Алеся. яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэданні вялікіх сацыяльных перамен... Болей »
Першы том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць апавяданні «Маці», «Пастка», «Шчырэц і Цыцуля», «Крык чайкі», «Лаўрэат мясцовага конкурсу», а таксама аповесці «Два дні і дзве ночы» і «Жыта».... Болей »
Другі том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць аповесці «Абжыты кут», «Канец бабінага лета», «Няроўнай дарогай» і апавяданні «Мірная вайна», «Школьная фатаграфія», «Новы сакратар», «Дзед Кузьма, Антон Пакоша і Любка Вадзянец», «Кірыла Уласік», «Сцежка да хаты», «Белы камень».... Болей »
У першы том выбраных твораў Аптона Бялевіча ўваходзяць лепшыя вершы паэта, напісаныя ім за апошнія гады. Разнастайныя па тэматыцы, яны кранаюць сваёй шчырасцю і прастатой, сваёй чалавечай праўдзівасцю.... Болей »
Другі том Антона Бялевіча складаюць паэмы «Мой майстра», «Сям’я», «Лёгкі хлеб» і «Карэнні дуба». Гэта лепшыя творы, напісаныя паэтам у розны час яго плённай літаратурнай дзейнасці. Бязмерная любоў да роднага краю, да яго шчырага, працавітага народа — вось галоўнае ў творчасці Антона Бялевіча.... Болей »
Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў.... Болей »
У першы том уваходзяць лепшыя вершы і паэмы аўтара, напісаныя за апошнія десяцігоддзі. Значнае месца займаюць творы для дзяцей.... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага... Болей »
Адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызвольнага і сацыялістычнага руху, Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч (1884-1942) увайшоў у гісторыю беларускае культуры як сузаснавальнік літаратурна-мастацкае... Болей »
Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893–1938) склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. Гэта — юбілейны, пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго... Болей »
У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь»... Болей »
Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »