be

Пошук

"tvory-garetski-maksim-post-67480" Вынікі:
Творы

Творы

Драматургія. Паэзія. Проза. Публістыка
Галубок Уладзіслаў

У гэтым выданні ўпершыню найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына вядомага дзеяча беларускай культуры, першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Кнігу складаюць драматычныя творы, апавяданні, вершы, публіцыстычныя артыкулы. Выданне прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьмен-ніка.... Болей »

Творы

Творы

Проза. Крытыка. Публіцыстыка
Гмырак Лявон

Толькі 24 гады пражыў здольны белетрыст, крытык і публіцыст Мечыслаў Бабровіч (1891 —1915), вядомы ў літаратуры па псеўданіме Лявон Гмырак. За тры гады да гібелі на вайне ён апублікаваў у «Нашай ніве» і блізкіх да яе выданнях свае творы, якія ўвайшлі ў гэтую першую кніжку пісьменніка. У іх таленавіта... Болей »

Творы

Творы

Раман, аповесці, апавяданні, лісты
Калюга Лукаш

У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае, зробленае за нядоўгае жыццё (1909—1937) адным з самабытных празаікаў 20-х — пачатку 30-х гадоў Лукашом Калюгам (Канстанцінам Пятровічам Вашынай). Непаўторна арыгінальны стыль, тонкае псіхалагічнае майстэрства робяць яго аповесці «Ні госць ні гаспадар», «Нядоля... Болей »

Творы

Творы


Каратынскі Вінцэсь

Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння беларускага і польскага пісьменніка-дэмакрата Вінцэся Каратынскага. Творчасць Вінцэся Каратынскага — цікавая старонка нашай роднай культуры. Зборнік склалі вершы, фрагменты з паэмы «Таміла», публіцьістычныя артыкулы.... Болей »

Творы

Творы


Абуховіч Альгерд

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.... Болей »

Творы соннага жанру

Творы соннага жанру

Проза
Бурлак Вера

Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.... Болей »

Творы

Творы

Паэзія, проза, лісты
Салавей Алесь

Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (1922-1978) на радзіме. Нараджэнец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх... Болей »

Творы

Творы

Творы
Дудзіцкі Уладзімір

Гэты збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага (нар. 1911) з’яўляецца першым у Беларусі і найбольш поўным на сёння выданнем творчай спадчыны беларускага эміграцыйнага літаратара, народжанага ў в. Дудзіцы (ёсння Пухавіцкі р-н). Пакінуўшы ў 1944 г. радзіму аўтар прайшоў шлях праз Аўстрыю ў Венесуэлу, ЗША, Германію... Болей »

Пра творы і творцаў
pdf html

Пра творы і творцаў

Літаратурна-крытычныя, метадычныя артыкулы
Петрушкевіч Ала

У кнігу ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, у якіх аўтарка выказвае свой погляд на многія цікавыя з’явы літаратурнага жыцця. Раздзел «Вучуся вучыць» складаюць метадычныя працы ў дапамогу выкладчыкам літаратуры. Выданне адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай.... Болей »

Выбраныя творы
html

Выбраныя творы


Крушына Рыгор

Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы

праблемы культуры, літаратуры і мастацтва
Луцкевіч Антон

Адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызвольнага і сацыялістычнага руху, Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч (1884-1942) увайшоў у гісторыю беларускае культуры як сузаснавальнік літаратурна-мастацкае... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Сыракомля Уладзiслаў

Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Геніюш Ларыса

У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь»... Болей »

Выбраныя творы ў 2 тамах
pdf epub

Выбраныя творы ў 2 тамах

Апавяданні, аповесці
Караткевіч Уладзімір

Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках... Болей »

Выбраныя творы ў 2 тамах
pdf

Выбраныя творы ў 2 тамах

Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды)
Караткевіч Уладзімір

Другі том складае гісторыка-псіхалагічны раман-прытча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Гэта гістарычныя старонкі пра тыя далёкія, змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. Твор поўны горкай іроніі, неверагодных прыгод, гратэскава-гумарыстычных, трагічных, вясёлых і іншых... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub fb2 mobi

Выбраныя творы

у двух тамах
Быкаў Васіль

Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub fb2 mobi

Выбраныя творы

у двух тамах
Быкаў Васіль

Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася спёка і ля ракі на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала дакучлівая рабізна на вадзе, наставаў час начное рыбалкі. Прыезджыя з горада рыбакі таропка растыкалі па камяністых... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Дастаеўскі Фёдар

Проза Фёдара Дастаеўскага ў Беларусі заўсёды выклікала да сябе цікавасць і чытача, і творцаў. Пра свае «неарыгінальныя» літаратурныя сімпатыі да творчасці Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога гаварылі неаднаразова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Васіль Быкаў. Глыбокі аналіз псіхалогіі кожнага, нават «эпізадычнага»... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Багдановіч Максім

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры ўвайшлі ўсе найбольш значныя яго творы. Яны даюць добрае ўяўленне пра вельмі прывабны воблік гэтага выдатнага паэта, пра яго незвычайны талент. Другі (пасля "Выбраных твораў" Яна Чачота) том "Беларускага кнігазбору".... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1. Аповесці
Карпюк Аляксей

Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org