- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сімвалы нашай свядомасці. Над зямлёю па блакітным небе плывуць белыя аблачынкі. Я, раскінуўшы рукі, ляжу на выспе ціхаакіянскага берага Новай Зеландыі. Гэта край зямлі, дзе ўжо чуецца подых Атлантыды, амаль адваротны бок нашага блакітнага прыгожага «шарыка». I здаецца мне, што дакранаюся плячыма мурожнага... Болей »
На карце, апублікаванай у сваёй кнізе, летувіскі гісторык Норбэрт Велюс зямлю Аўкштоту зьмясьціў на ўсход ад ракі Сьвятой і на поўнач ад Вяльлі. На тэрыторыі гэтай Аўкштоты летувіскага дасьледніка апынуліся і возера Нарач, і Браслаўскія азёры. Гістарычную ж Літву Н. Велюс разьядноўвае на Жамойць і ўласна... Болей »
У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савепкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстаньне. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах... Болей »
Браслаўшчына — край галубых азёр і шматлікіх архітэктурных помнікаў: культавых, сядзібных, горадабудаўнічых. Ёсць і выдатныя творы народнага дойлідства. 3 Браслаўшчынай звязана -дзейнасць вядомых архітэктараў А. Парака, Ю. Клоса, Л. Вітана-Дубейкаўскага. Пра каменную і драўляную спадчыну краю расказваецца... Болей »
У кнізе перавыдадзены працы Е.Р. Раманава па крыніцазнаўстзу і частка апублікаваных ім у "Могилевской старине" першакрыніц, прысвечаных гісторыі Магілёўшчыны. У выданні публікуюцца таксама падрыхтаваныя вучоным матэрыялы даархеалагічнай карты Магілёўскай губерні. Дадзеная праца разлічана на археолагаў... Болей »
Правапіс - люстэрка гісторыі. Беларускія перыядычныя выданні вяртаюць у культурны абыходак лепшае з даўнейшай публіцыстыкі, краснага пісьменства, гісторыяграфіі, што, незаслужана забытае, пылілася ў спратах і спачывала пад цэнзарскім замком. У «Спадчыне» гэтую справу робяць рубрыкі «Скарбніца», «Вяртаецца... Болей »
Замак у Міры ўзнагароджаны дыплёмам заслугі Europa Nostra. У студзені 1994 г. агульнаэўрапейская арганізацыя Europa Nostra («Наша Эўропа») супольна зь Міжяародным інстытутам замкаў абвясьціла сьпіс ляўрэатаў узнагароды Europa Nostra за кансэрвацыю і рэстаўрацыю помнікаў у 1993 г. Дыплём Заслугі быў прысуджаны... Болей »
Ёсць у Сібіры свой Беласток... Слова «Сібір» амаль заўсёды ў нашай свядомасці асацыюецца з такімі паняццямі, як «катарга», «ссылка», «дэпартацыя» і да іх падобнымі. I дзеля гэтага ёсць падставы, бо з усіх шляхоў, што вядуць у Сібір, дарога катаржнікаў, ссыльных, дэпартаваных — самая пратаптаная за некалькі... Болей »
Пасля 17 верасня 1939 года жыццё ў Заходняй Беларусі стала лепшым: сяляне натхнёна працавалі на сваёй зямлі, былі адчыненыя школы на ррднай мове, у кожнай вёсцы ствараліся клубы ці хаты-чытальні, медыцьшскія пункты, моладзь мела магчымасць паехаць на заробкі ў розныя гарады вялікай краіны Саветаў. У... Болей »
Асоба Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565) — слыннага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, асветніка ды патрыёта сваёй Радзімы, прыцягвае апошнім часам увагу многіх беларускіх даследнікаў — гісторыкаў і тэолагаў, філосафаў і мастацтвазнаўцаў. Гэта й не дзіўна: шырокі спектр дзейнасці гэтага... Болей »
Артыкул «Невядомая калекцыя народных дрэварытаў», напісаны Ксавэрыем Півоцкім, вядомым польскім даследнікам народнага мастацтва ў1937 г. у яго бытнасць у Вільні на пасадзе кансерватара помнікаў, на жаль, больш чым праз паўстагоддзя не страціў сэнсу сваёй назвы. Калекцыя цудоўных твораў народнага лубка... Болей »
Сёлета сьвядомыя беларусы ўсяго сьвету сьвяткуюць вялікую дату ў айчыннай'гісторыі — 75-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Ад шматлікіх стыхійных антыбальшавіцкіх выступленьняў у пэрыяд замацаваньня бальшавізму ў Беларусі Слуцкае збройнае змаганьне адрозьніваецца сваім выразным нацыянальным зьместам і арганізаванасьцю.... Болей »
Ва ўсе часы, нават у самыя неспрыяльныя перыяды развіцця грамадства, на шчасце, з'яўляліся людзі, здольныя бачыць нешта самае сутнаснае ў жыцці, не траціць гістарычнае перспектывы. Да такіх людзей з поўным правам можна залічыць і Міхала Клеафаса Агінскага, палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара... Болей »
Полацак — адна са старэйшых крывічанскіх калоній. Ешчэ ў дагістарычныя часы, абаснаваўшыся на вярхоўях Днепра, Сожу, Дзвіны і Ловаці, крывічы выдзелілі з сябе заходную і паўночную веткі — палачаноў і ноўгародцаў. Старая гісторыя Полацка сягае непамерна даўных часоў, але за недастаткам пісаных крыніц... Болей »
Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс), скліканы дэмакратычным шляхам у Менску ў сьнежні 1917 г., не пасьпеў выканаць свае гістарычнае ролі ў вызначэньні лёсу дзяржаўнасьці беларускага народу. Зьезд быў гвалтоўна разагнаны маскоўскімі бальшавікамі, якія баяліся страціцьуладу і кантроль над Беларусьсю. Дэлегаты... Болей »
Ад часу рэвалюцыі 1917 г. жыцьцё і здарэньня разьвярнуліся так шырока, што нават галаўнейшых частак іх ня магчыма абхапіць. Рашучы ўдар рэвалюцыі зразу разбурыў турму прыгнечаных народаў і адчыніў шырокі шлях да нацыанальнага вызваленьня. На гэты шлях накіраваліся і беларускія масы. Кіраўніцтва рухам... Болей »
Мне прышлося пад час сусьветнай вайны пражыць каля трох гадоў у Магілеве на Дняпры і быць сьведкаю гістарычных падзей і здарэньняў у Царскай Стаўцы. Прад маімі вачыма прайшлі, як у кінематографе, цікавейшыя зьявішчы эпох: рэакцыя царызму, нядбаласьць і спакой дварцовай камарыльлі, пераварот у Петраградзе... Болей »
Дзень 25 Сакавіка ёсьць нашым найбольшым сьвятам, сьвятам нашае нацыянальнае і людзкое годнасьці. 25 сакавіка 1918 году Беларускі Народ заявіў сьвету, што Ён, а ніхто іншы, ёсьць гаспадаром у сваёй хаце і што Ён, як і іншыя народы цывілізаванага сьвету, уважае волю і нацыянальную незалежнасьць найболынымі... Болей »
Каб правільна аналізаваць асобныя зьявы з абсягу культуры для пэўнай тэрыторыі, трэба вызначыцца, ці была гэтая тэрыторыя рэальнай структурай, ці можна яе акрэсьліць як рэгіён, што характарызуецца супольнай гісторыяй ужо працяглы пэрыяд часу. Толькі ў такім выпадку можна будзе ажыцьцявіць правільны аналіз... Болей »