be

Пошук

"pra-belaruskuyu-litaraturu-na-kamunikat-org-sevyarynets-ganna" Вынікі:
Пра гаротнасць малых усходнеэўрапейскіх дзяржаваў

Пра гаротнасць малых усходнеэўрапейскіх дзяржаваў


Бiбо Iштван

Іштван Бібо (1911–1979) – венгерскі палітычны дзеяч, правазнаўца і палітолаг, член-карэспандэнт Венгерскай акадэміі навук, міністр урада Імрэ Надзя, які быў звольнены і зняволены за сваю палітычную дзейнасць пасля падзеяў кастрычніка 1956 г. Гэтая невялічкая праца ўяўляе сабой папулярныя нарысы да асвятлення... Болей »

Пра герб і сцяг
djvu

Пра герб і сцяг


Вячорка Вінцук

Гэтая кніжка апавядае дзецям у даступнай для іх форме пра гісторыю і занчэнне беларускіх дзяржаўных сімвалаў. «Мы беларусы, наша краіна – Беларусь. Народаў і краін у свеце шмат. У Швецыі жывуць шведы, у Польшчы – палякі, у Расеі – расейцы. Кожная краіна, кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычаямі... Болей »

Пра тое, што люблю
pdf

Пра тое, што люблю

кніга прозы
Кеда Альжбета

Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам... Болей »

Пра час "Узвышша"

Пра час "Узвышша"

Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2008-2010)
Запартыка Г. В., Жыбуль В. В., Кулажанка У. Г. - уклад.

У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных гісторыі літаратурных працэсаў 20—30-х гг. XX ст., а таксама юбілейным датам пісьменнікаў А. Мрыя (VIII), А. Адамовіча, С. Дарожнага, Л. Калюгі, М. Лужаніна (IX) і прымеркаваных да 50-годдзя стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры... Болей »

Пра час "Узвышша"

Пра час "Узвышша"

Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2005-2006)
Запартыка Г. В., Кекелева Т. В., Кулажанка У. Г. - уклад.

У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Змітрака Бядулі, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20-30-х гг. XX ст. Даклады чытанняў - гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых... Болей »

Пра час "Узвышша"

Пра час "Узвышша"

матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2007)
Запартыка Г. В., Кулажанка У. Г. - уклад.

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковай канферэнцыі «Узвышаўскія чытанні», прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У навуковых артыкулах прадстаўлены літаратуразнаўчыя даследаванні творчасці Янкі Купалы, а таксама вопыт вывучэння архіўнай спадчыны паэта.... Болей »

Пра арэхі, сома і бабра
pdf

Пра арэхі, сома і бабра

казкі
Сітуха Уладзімір

Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі... Болей »

Пра боскае i людзкое

Пра боскае i людзкое

Думкі айца Аляксандра Надсана, скампіляваныя з публікацый і гутарак
Надсан Аляксандр

Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) i Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні... Болей »

Пра жыццё, пра волю, пра сябе...

Пра жыццё, пра волю, пра сябе...


Высоцкі Уладзімір

Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі... Болей »

Пра малпачку
pdf

Пра малпачку


Жыткоў Барыс

Гэтая належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Жыткоў, Барыс. Пра малпачку. / [Перакладчык не адзначаны]. Вільня: Выданьне таварыства беларускае асьветы, друкарня Я. Левіна, 1933. Памеры аркуша: 16,7х11,9 см. Стан добры... Болей »

Пра гліну

Пра гліну

сцэнары, песні, вершы
Якавенка Вячаслаў

Дзіцячая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ''Свістулька" створана пры раённым цэнтры культуры ў 1995 годзе. Асноўная ўвага у яе рабоце ўдзяляецца кераміцы, вывучэнню традыцый народных промыслаў і рамёстваў, збору этнаграфічнага матэрыялу. I гэта не выпадкова. Крычаў - старажытны цэнтр ганчарства... Болей »

Пра аднаго пісьменніка
epub

Пра аднаго пісьменніка

Аповесьць
Федарэнка Андрэй

Ён прыехаў у вёску дзённым аўтобусам, вылез апошні, трымаючыся за дзверы, — грузны, успацелы, замучаны дарогаю і перажываннямі, — і стаў там, дзе злез, каля самага аўтобуса, аддыхваючыся, апіраючыся на кіёк, апусціўшы ў прыдарожны пыл каля ног новую сумку. Стаяў прыгорблены, лысы, у акулярах, у белых... Болей »

Пра любоў
epub

Пра любоў

Тры навэлы
Сцяпан Уладзімір

Мне дванаццаць з паловай, і я сяджу на мулкім крэсле з жалезнымі ножкамі ў вузкай бальнічнай палаце на адно вакно. Белы халат, які загадалі накінуць на плечы, – доўгі, адзін рукаў падраны, а на другім россып зялёных і рудых плямак. Пахне той халат чамусьці пудрай і рудым гаспадарчым мылам. А ў светлай... Болей »

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку
pdf

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку

нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхалевіч Міхась

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Вяллю — тое, што атрымалася занатаваць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі. Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.... Болей »

Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў

Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў

вершы
Скурко Андрэй

Дзіцячая кніга аўтара, ужо добра вядомага слухачам «Кніжнага возу» і не толькі, нарэшце ў друкаваным выглядзе — з яскравымі і прыгожымі ілюстрацыямі. Старонкі поўняцца жывымі малюнкамі, вясёлымі і пазнавальнымі вершыкамі. Кніжка прыдатная як для самастойнага чытання малодшым школьнікам, так і для... Болей »

Пра аднаго пісьменніка
mp3

Пра аднаго пісьменніка

Кароткае лета
Федарэнка Андрэй

Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны... Болей »

Пра аднаго пісьменніка
mp3

Пра аднаго пісьменніка

Повесць
Федарэнка Андрэй

“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае... Болей »

Думкі пра аўтаномію
pdf

Думкі пра аўтаномію


Які лёс чакае нас, беларусаў - тэма размоваў паміж намі, калі даходзіць у іх да сур'ёзных роздумаў. Наогул пераважае думка, што наша нацыянальная меншасьць у Белас тоцкім Краі прападзе ў сваёй масе на працягу двух-трох пакалкньняў, зробіцца яна, натуральна, часткаю польскае нацыі (у сэнсе мовы ды рэлігіі... Болей »

Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя
pdf

Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя

Паводле беларускай народнай казкі
Мацяш Ніна

Неяк Ясь у дзень асенні сек у лесе дровы. Раптам чуе - дзіўны лямант. Совы?.. Ой, не совы?.. У пару такую совы спяць яшчэ, вядома. Крык, здаецца, чалавечы, там, за бураломам...... Болей »

Сказ пра Лысую Гару. Роздум ля параднай брамы

Сказ пра Лысую Гару. Роздум ля параднай брамы

ананімныя самвыдавецкія паэмы

Пра ананімную самвыдавецкую паэму „Сказ пра Лысую Гару" сталася ведама на Захадзе ўжо колькі год таму. А ў 1977 годзе пра гэты твор падаў тагачасны галава Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, а цяпер і Гэрой Сацыялістычнае Працы, пісьменьнік Іван Шамякін у артыкуле ,,Спакойная мудрасьць, мужны талент" у часапісе... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org