- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іштван Бібо (1911–1979) – венгерскі палітычны дзеяч, правазнаўца і палітолаг, член-карэспандэнт Венгерскай акадэміі навук, міністр урада Імрэ Надзя, які быў звольнены і зняволены за сваю палітычную дзейнасць пасля падзеяў кастрычніка 1956 г. Гэтая невялічкая праца ўяўляе сабой папулярныя нарысы да асвятлення... Болей »
Гэтая кніжка апавядае дзецям у даступнай для іх форме пра гісторыю і занчэнне беларускіх дзяржаўных сімвалаў. «Мы беларусы, наша краіна – Беларусь. Народаў і краін у свеце шмат. У Швецыі жывуць шведы, у Польшчы – палякі, у Расеі – расейцы. Кожная краіна, кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычаямі... Болей »
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных гісторыі літаратурных працэсаў 20—30-х гг. XX ст., а таксама юбілейным датам пісьменнікаў А. Мрыя (VIII), А. Адамовіча, С. Дарожнага, Л. Калюгі, М. Лужаніна (IX) і прымеркаваных да 50-годдзя стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Змітрака Бядулі, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20-30-х гг. XX ст. Даклады чытанняў - гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковай канферэнцыі «Узвышаўскія чытанні», прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У навуковых артыкулах прадстаўлены літаратуразнаўчыя даследаванні творчасці Янкі Купалы, а таксама вопыт вывучэння архіўнай спадчыны паэта.... Болей »
Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі... Болей »
Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) i Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні... Болей »
Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі... Болей »
Гэтая належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Жыткоў, Барыс. Пра малпачку. / [Перакладчык не адзначаны]. Вільня: Выданьне таварыства беларускае асьветы, друкарня Я. Левіна, 1933. Памеры аркуша: 16,7х11,9 см. Стан добры... Болей »
Дзіцячая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ''Свістулька" створана пры раённым цэнтры культуры ў 1995 годзе. Асноўная ўвага у яе рабоце ўдзяляецца кераміцы, вывучэнню традыцый народных промыслаў і рамёстваў, збору этнаграфічнага матэрыялу. I гэта не выпадкова. Крычаў - старажытны цэнтр ганчарства... Болей »
Ён прыехаў у вёску дзённым аўтобусам, вылез апошні, трымаючыся за дзверы, — грузны, успацелы, замучаны дарогаю і перажываннямі, — і стаў там, дзе злез, каля самага аўтобуса, аддыхваючыся, апіраючыся на кіёк, апусціўшы ў прыдарожны пыл каля ног новую сумку. Стаяў прыгорблены, лысы, у акулярах, у белых... Болей »
Мне дванаццаць з паловай, і я сяджу на мулкім крэсле з жалезнымі ножкамі ў вузкай бальнічнай палаце на адно вакно. Белы халат, які загадалі накінуць на плечы, – доўгі, адзін рукаў падраны, а на другім россып зялёных і рудых плямак. Пахне той халат чамусьці пудрай і рудым гаспадарчым мылам. А ў светлай... Болей »
Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Вяллю — тое, што атрымалася занатаваць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі. Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.... Болей »
Дзіцячая кніга аўтара, ужо добра вядомага слухачам «Кніжнага возу» і не толькі, нарэшце ў друкаваным выглядзе — з яскравымі і прыгожымі ілюстрацыямі. Старонкі поўняцца жывымі малюнкамі, вясёлымі і пазнавальнымі вершыкамі. Кніжка прыдатная як для самастойнага чытання малодшым школьнікам, так і для... Болей »
Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны... Болей »
“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае... Болей »
Які лёс чакае нас, беларусаў - тэма размоваў паміж намі, калі даходзіць у іх да сур'ёзных роздумаў. Наогул пераважае думка, што наша нацыянальная меншасьць у Белас тоцкім Краі прападзе ў сваёй масе на працягу двух-трох пакалкньняў, зробіцца яна, натуральна, часткаю польскае нацыі (у сэнсе мовы ды рэлігіі... Болей »
Неяк Ясь у дзень асенні сек у лесе дровы. Раптам чуе - дзіўны лямант. Совы?.. Ой, не совы?.. У пару такую совы спяць яшчэ, вядома. Крык, здаецца, чалавечы, там, за бураломам...... Болей »
Пра ананімную самвыдавецкую паэму „Сказ пра Лысую Гару" сталася ведама на Захадзе ўжо колькі год таму. А ў 1977 годзе пра гэты твор падаў тагачасны галава Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, а цяпер і Гэрой Сацыялістычнае Працы, пісьменьнік Іван Шамякін у артыкуле ,,Спакойная мудрасьць, мужны талент" у часапісе... Болей »