- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аб чым зямля сьпявае... Прызабытую, але, дзякуй Богу, адраджаемую зноў. Бо, як казалі нашыя продкі: «Не прасі сабе дзён многіх, ні багацьця, ні душ ворагаў тваіх, але прасі сабе мудрасьці і памяці». А памяць, што прарастала палын-травою праз папялішчы пажарышчаў, што прасачывалася «людем простым посполитым... Болей »
Менску ёсьць чуйны барометр палітычнага жыцьця Беларусі. Не, гэта не Дом Ураду, дзе засядае парлямэнт — там больш балбатні і дробных спрэчак, і не нашыя буйнешыя навуковыя інстытуты — студэнцтва нашае спіць, не адгукаецца на падзеі, і не Камароўскі базар, дзе цэны растуць з кожнай хвілінай. Гэта былая... Болей »
Адгучалі сьвяты і перазвоны сабор-ных званоў з нагоды 1000-годзьдзя хры-шчэньня Усходняй Эўропы і зноў надый шоў час нястомных пошукаў і навукова-га аналізу. У патоку сьвяточнай інфарма цыі цяжка было зразумець, адкуль узя лося хрысьціянства ў Беларусі, якім яно было першапачаткова, як разьвіва-лася.... Болей »
Культурна-гістарычныя зьявы на Полацкай зямлі ў IX—ХІІІ стст. мелі шмат агульнага, з тым што адбывалася на іншых землях. Гэта датычыцца распаўсюджаньня хрысьціянства. Можна сцьвярджаць, што новая вера ў Полацку была прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці адразу за афіцыйным увядзеньнем яе ў Кіеве (988... Болей »
25 Сакавіка. Раньняй вясной 1946 г. ў Слоніме была створана падпольная беларуская патрыятычная арганізацыя з канспіратыўнай назвай «Чайка». Заснавальнікамі — арганізатарамі яе былі Міхась Ракевіч, Аляксандр Гардзейка, Міхась Чыгрын, Уладзімір Салавей, Леакадзія Кавальчук, Ніна Карач і аўтар гэтага артыкула.... Болей »
Дарагі, любы сэрцу Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр. Колькі тут сьветлага, добрага, шчырага спалучана з табой. Ці магла я падумаць, што пройдзе сем гадоў і зноў пабачу цябе, а сэрца маё ныла і думкамі была ў Полацку. Сёньня мара мая зьдзейсьнілася. Цесная, старажытная царква, на нашае шчасьце, яна захавалася... Болей »
Бацькаўшчына і народ наш перажываюць адказны і цяжкі час, і таму цяпер асабліва важна ўсьвядоміць яўлены чалавечаму роду цуд міласьці Бога Айца. Будзем маліць Бога, каб гэтая праўда пра Вечнае Жыцьцё, угатаванае нам у Хрысьце, з дамысловаю сілаю адгукнулася ў сэрцах жыхароў беларускай краіны , якая... Болей »
44 гады назад, 14 жнівеня 1958г. пазваніў тэлефон і паведамілі з Чыкага, што Адварда Будзькі больш няма з намі — памёр. Пахавал і яго на могілках сьв.Вайцеха ў Чыкага. 110 год назад, 22 сакавіка 1882 г. у Будславе, Вілейскага павету, у сялянскай хаце нарадзіўся Адвард Одвард) Будзька. Ён быў аднагодкам... Болей »
Ідэя арганізацыі Сустрэчы Беларусаў узьнікла нечакана, і яе першапачатковая задума была жыцьцёвая і даволі рамантычная. Аднак за вельмі кароткі час гэтая ідэя атрымала новае гучаньне і сёньня набыла палітычнае значэньне для беларускай дыяспары. Адбывалася-ж усё так. Міхась Белямук, кіраўнік Згуртаваньня... Болей »
Паводля летапісаў, першым полацкім япіскапам быў Міна, яго хіратанізаваў мітрапаліт Нікіфар 13 сьнежня 1105 г. Памёр яп. Міна 20 чэрвеня 1116 г. Наступным полацкімяпіскапам, хіратоніяякога адзначаная ўлетапісах пад 1143 г. ёсьць Кузьма. Аднак, дзякуючы «Жыцію блажэнныя Еўфрасіньні...» мы атрымоўваем... Болей »
Хрысьціянства ў форме праваслаўя на працягу стагодзьдзяў аказавала значны ўплыў на сфэру духоўнасьці, культуры беларускага народу, уключаючы пісьменства, літаратуру, манумэнтальнае дойлідства, жывапіс, плястыку, музычнасьць і г.д. Яно ўплывала на самафарміраваньне беларускага этнасу, яго менталітэт побач... Болей »
Першыя манэты на тэрыторыі Беларусі зьявіліся дзесьці на пачатку нашай эры. З таго часу беларуская зямля стала месцам сховішча многіх тысяч скарбаў, якія зьяўляюцца красамоўнымі сьведкамі розных гістарычных падзеяў у жыцьці нашай Бацькаўшчыны. Зь іншага боку, за тысячагадовую гісторыю існаваньня дзяржаўных... Болей »
Бясспрэчна, і пазьней узьнікалі хваляваньні і паўстаньні, а напрыклад, вялікае паўстаньне вільцаў-люцічаў у 983 г. на нейкую сотню гадоў прыпыніла нямецкую калянізацыю земляў палабскіх славянаў. Цяжкі ўдар гэтыя славяне былі атрымалі і ў 955 г. Тады паўстаньне абадрыдаў і люцічаў успыхнула ў сувязі з... Болей »
21 жніўня 1992 г. выдаўся прыгожым і сонечным днём. Такой-жа цёплай засталася ў памяці і сустрэча з губэрнтарам Білам Клінтанам, які ў час сваёй кампаніі на пост Прэзыдэнта ЗША прыехаў у Кліўленд. Мы стаялі сярод соцень людзей, чакаючы сустрэчы з Білам Клінтанам. Шансы пагаварыць зь ім былі малыя і ўсё-ж...... Болей »
Роўна два гады назад у Кліўленьдзе выйшаў у сьвет першы нумар «Полацаку», першага ў гісторыі Беларусі сумеснага часопіса беларусаў Замежжа і Бацькаўшчыны. Два гады ў гісторыі Беларусі тэрмін невялікі. Іусё-ж... Часопіс зьявіўся ў цяжкі для Беларусі час, калі як ніколі востра абвастрыліся пра блемы культурнага... Болей »
Вернемся ў кастрычнік 1918 г. У тых умовах Рада БНР зрабіла жэст, які не прынёс ёй у выніку ніякіх дыведэндаў, але пакінуў цяжкі сьлед у яе гісторыі. 25 красавіка на закрытым паседжаньні быў прыняты тэкст тэлеграмы Германскаму імпэратару Вільгельму, у якой была выказаная ўдзячнасьць за вызваленьне Беларусі... Болей »
Штогод, згодна Праваслаўнаму царкоў наму календару, 7(20) травеня адбываецца сьвяткаваньне Жыровіцкай іконы Божай Маці. Асабліва ўрачыста яно сьвяткуецца ў манастыры, дзе яна захоўваецца на працягу 500 год, і куды на пакланеньне ёй ідуць шматлікія паломнікі. Гэта ікона вядомая, дзякуючы шматлікім спіскам... Болей »
Кажуць, толькі адзін раз у ноч на Яна Купалу зацьвітае ў Беларусі папараць-кветка. Цьвіце адну ноч. I хто адшукае яе, знойдзе сваё шчасьце — споўніцца ягонае самае запаветнае жаданьне. Сотні пакаленьняў беларусаў шукалі ў цёмную купальскую ноч кветку папараць і не магл і натрапіць на яе. Канул і ў небыцьцё... Болей »
Пры апісаньні падзеяў, якія адбываліся ў X ст, летапісец выкарыстоўвае тэрмін «Полацкая зямля». У такой аўтарытэтнай крыніцы, як «Повесть временных лет» пад 980 годам гаворыцца, што Рагвалод «имяше власть свою в Полотьске». У Лаўрэнцьеўскім летапісу больш падрабязна растлумачваецца, што Рагвалод «держащю... Болей »
Геапалітычнае становішча беларускіх зямель спрадвеку мела свае асаблівасьці. Гэта назіраецца з часоў існаваньня самой старажытнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі, якім было Полацкае княства («зямля»). Полацак разьмяшчаўся паміж двума буйнешымі раньнесярэднявечнымі гарадамі Ноўгарадам і Кіевам, зь якімі... Болей »