- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ідэя арганізацыі Сустрэчы Беларусаў узьнікла нечакана, і яе першапачатковая задума была жыцьцёвая і даволі рамантычная. Аднак за вельмі кароткі час гэтая ідэя атрымала новае гучаньне і сёньня набыла палітычнае значэньне для беларускай дыяспары. Адбывалася-ж усё так. Міхась Белямук, кіраўнік Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Кліўлендзе, склікаў 29 красавіка 1952 г. паседжаньне камітэту ЗБМ, каб абмеркаваць плян працы на травень. Адна прапанова была: 26-28 травеня адведаць моладзь (дзяўчат) ў Монтрэалі, другая— наведаць сяброў у Нью Ёрку. Так як да адзінага рашэньня у той дзень не прыйшлі, дамовіліся склікаць агульны сход моладзі.(М. Белямук, З гісторыі Сустрэчаў Беларусаў, фрагмэнт)