- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Біблейскае апісанне хаосу лаканічнае і вычарпальнае: “А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданню...” Як ні напружвай уяўленне – тае зямлі нябачнай не прымроіш. Бо немагчыма ўявіць пустату, не аплодненую Духам Божым. Першаакт тварэння доўжыўся шэсць дзён, але не закончыўся. Свет і па сёння дастворваецца... Болей »
Рыгору Барадуліну -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. -- Душу дастане лязо палаша – -- І застанецца аглухлая гліна. -- І застанецца змярцвелая плоць -- Рыбінай, выкінутай на сушу, -- Марна чакаць – а мо шчодры Гасподзь -- Новую мову ўдыхне, нібы душу. -- Вытхнецца... Болей »
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць... Болей »
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. «Усе народы,—пісаў В. Р. Бялінскі,—таму толькі і ўтвараюць сваім жыццём адзін агульны... Болей »
На працягу многіх стагоддзяў беларускія муляры-дойліды ўзводзілі са звыклых для іх будаўнічых матэрыялаў — палявога каменю і цэглы — магутныя замкі. Архітэктурна-мастацкае аблічча такіх збудаванняў у кожным выпадку канкрэтна-індывідуальнае. Кожны з помнікаў мае сваю гісторыю, сваю ўласную будаўнічую... Болей »
Творчасць Міхася Башуры добра вядомая беларускім чытачам па шматлікіх публікацыях у перыядычным друку. Паэта турбуюць вечныя тэмы: каханне, сяброўства, здрада, любоў да Радзімы... Часам лірычны свет кнігі парушаюць і філасофскія развагі аўтара. У фантасмагарычным рамане "Трап для сусліка, альбо некрафілічнае... Болей »
«Прамінанне», (першы зборнік Міхася Шаховіча) — гэта частка пладоў яго паэтычнай творчасці. Ужо сам загаловак прадсказвае пастрой зборніка. Аўтар безупынна стараецца вяртацца ў мінулае, у свет прыгожага дзяцінства, стараецца, хаця ўспамінамі, бегчы за касматымі вазамі сена, тануць у вячэрняй імгле. Але... Болей »
Кароткія фельетонныя замалёўкі Міхася Шаховіча – гэта гумарыстычнае, часам саркастычнае апісанне таго, што убачана, заўважана, падгледжана і перадумана. «Вада ў рэшаце», як сама назва падказвае, зборнік гумарыстычна-сатырычных апавяданняў. Штодзённае жыццё, яго праблемы, часам зусім благія справы, з... Болей »
Улетку 1930 г. селянін выараў гліняны гаршчочак, у якім было 200 сярэбраных арабскіх дырхемаў. Прыблізна палова манетаў разышлася па людзях, а другую палову манетаў купіў захавальнік Львоўскага музэю спадар Чалоўскі. Ад Чалоўскага 42 дырхемы купіў нумізмат Ф. Сьцібайла, але падчас вайны згубіў большасьць... Болей »
Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009»... Болей »
Вядомы пісьменнік з Магілёўшчыны Міхась Карпечанка распавядае пра таямніцы свайго роднага Бялыніцкага раёна: камяні з невядомымІ, таямнічымі надпісамі. Упершыню друкуюцца факты жыцця пісьменніка Міколы Цэлеша, святароў Люцыяна Гадлеўскага, Басіля Жудро, Паўла Данільчыка. Асобны артыкул прысвечаны назіранням... Болей »
Анталогія «Краса і сіла» — першая спроба аб'яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры беларускай паэзіі прамінулага XX стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы 358 паэтаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і месцажыхарства. Складальнік і выдавецтва спадзяюцца, што сабраныя ў анталогіі радкі спатоляць уласцівую... Болей »
У зборніку “Мёртвае дрэва” сабраныя разам апавяданьні і аповесьць аўтарства беларускага пісьменьніка Міхася Южыка. Усе творы сабраныя пад вокладкай выданьня “Мёртвае дрэва” – прасякнутыя псыхалягічнасьцю, дынамічныя ў разьвіцьці сюжэтнай лініі ды напоўненыя хрысьціянскай маральлю. Аўтару ўдаецца перадаць... Болей »
Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным... Болей »
Раман беларускага пісьменьніка Міхася Южыка распавядае пра жыцьцё маладога непрызнанага пісьменьніка, які спрабуе сябе знасьці сярод сталічнага літаратурнага бамонду. У рамане ажываюць рэаліі Менску пачатку дзевяностых мінулага стагодзьдзя, у якіх не было месца для чалавека творчага, але без знаёмстваў... Болей »
Міхась Южык больш вядомы ў літаратурным асяродзьдзі як празаік і літаратурны крытык, прадстаўляе на суд свае паэтычныя творы. Філасофскія творы аўтара ў двух формах адлюстроўваюць шматграннасьць асобы Міхася Южыка. У першай частцы – РЫФМАР – аўтар укладае думкі ў адпаведнасьці з канонамі вершаскладаньня... Болей »
У кнізе апавядаецца пра слаўны і драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560—1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера і булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную... Болей »
Кніга публіцыстыкі вядомага беларускага археолага, доктара гістарычных навук, прафесара, заснавальніка Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міхася Аляксандравіча Ткачова (1942—1992). М. А. Ткачоў вывучаў ваенна-абарончае... Болей »
Муры гэтага храма відаць яшчэ з віцэбскага гасцінца. Першым поглядам ён падаецца шарачковай псеўдарускай будынінай, якіх шмат наўтыкалася па беларускіх землях пасля захопу іх Расейскай імперыяй. Але так здаецца толькі спярша. Больш шчыльныя агледзены дазваляюць зазанчыць даўняе паходжанне помніка. Звонку... Болей »
У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »