- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Южык больш вядомы ў літаратурным асяродзьдзі як празаік і літаратурны крытык, прадстаўляе на суд свае паэтычныя творы. Філасофскія творы аўтара ў двух формах адлюстроўваюць шматграннасьць асобы Міхася Южыка. У першай частцы – РЫФМАР – аўтар укладае думкі ў адпаведнасьці з канонамі вершаскладаньня, у другой – АнтыРЫФМАР – у эксперэментальнай форме разважаньняў паўстаюць філязофскія рэфлексіі, у якіх праблісквае прамень паэтычнага азарэньня. Гэта ўжо чарговая кніжка паэзіі, якая ў параўнаньні да першай больш зьмястоўна перадае ўнутраны і навакольны сьвет аўтара без упрыгожваньня і налёту. АнтыРЫФМАР быў выдадзены напярэдадні сталасьці аўтара – узросту, калі бачна што было, а што будзе. І пасьля выхаду зборніка можна сьцвердзіць, што Міхась Южык адбыўся як паэт.