- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
16-га чэрвеня 2018 года у ходзе наўпроставай лініі я задаваў пытанне намесніку старшыні райвыканкама Мікалаю Заблоцкаму наконт ліквідацыі лужын з праезджай часткі вуліц у Бешанковічах. Намеснік старшыні згадзіўся з слушнасцю пастаўленага пытання і даў даручэнне дырэктару «Бешанковіцкага камунальніка»... Болей »
У Бешанковічах ідзе рамонт вуліцы імя Чарняхоўскага. Па вуліцы кладуць ходнікі. Прычым кладуць няякасна, ужо свежапакладзены асфальт на ходніках ідзе хвалямі і ямкамі. Праверана: пасля дажджу на новых ходніках стаіць вада.... Болей »
Паважаныя чытачы! Вось ужо восьмы год “Крывінка” разнастаіць не такі ўжо і вясёлы пейзаж нашых нешматлікіх мясцовых СМІ. Спадзяюся, што дзякуючы ёй Вы маеце шырэйшы погляд на праблемы, з якімі мы сутыкаемся штодзень. Са свайго боку “Крывінка” шчыра ўдзячна тым чытачам, хто адважыўся патэлефанаваць на... Болей »
Падключыўшыся напярэдадні новага года да хуткаснага інтэрнэту, я з цікавасцю сачыў за падзеямі ў свеце. І калі паслухаць прэзідэнцкае віншаванне можна было без цяжкасцей па любой тэлепраграме, то віншаванні іншых слынных беларусаў ад нас схавалі. Як і шмат чаго іншага, што ёсць у свеце, калі тое розніцца... Болей »
Прэс-канферэнцыя А.Лукашэнкі 15.01.2013 года сабрала больш за 350 журналістаў, што прадстаўлялі 285 сродкаў масавай інфармацыі. Доўжылася яна больш за пяць гадзін, цягам якіх Прэзідэнту было зададзена больш за 60 пытанняў. Але анічога новага, цікавага, на мой погляд, у адказах не было. Абсалютна ўсе... Болей »
1-га верасьня ў васьмі школах Бешанковіцкага раёна, якія засталіся пасля праведзенай «аптымізацыі», распачаўся новы навучальны год. Сёлета не прагучаў званок у Вярхоўі. Вярхоўская СШ, якая пасьпела пабыць год ці два базавай, перастала існаваць.... Болей »
Першага лютага горад Віцебск прымаў лепшых людзей 2012-га года. Заахвочванне званнем “Чалавек года” з’яўляецца адным з шоў, на якія існая ўлада вельмі шчодрая. Тут варта ўспомніць пра шматлікія “спаборніцтвы”, што арганізуюць для сялян на розных стадыях бітвы за ўраджай. Праўда, калі пераможцам тых спаборніцтваў... Болей »
28-га лютага на нарадзе ў прэзідэнта аб перспектывах развіцця спорта і турызму прысутнічалі людзі, адказныя за гэта пытанне. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у спорце патрэбны канкрэтныя вынікі. То бок, калі не перамогі па розных відах спорту на сусветным роўні, то яўныя прызавыя месцы. Ён лічыць, што... Болей »
Ёсць інфармацыя, што за 2012-ы год на тэрыторыі Віцебскай вобласці раскрыта 333 злачынствы, якія звязаныя з карупцыяй, на суму больш 14 мільярдаў рублёў. (Пад карупцыяй сёння разумеюць атрыманне ці дачу хабару або крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам.) Такія злачынствы ёсць не толькі ў прамысловасці... Болей »
Як сведчыць сёлетняя раённая “Зара” за №23 ад 22-га сакавіка, ні з таго ні з сяго крута зменіцца жыццё бачэйкаўскіх калгаснікаў. Аднекуль у наш раён зваліліся буйныя грошы, якія патрабуюць тэрміновага ўкладання ва ўздым менавіта гэтай бешанковіцкай гаспадаркі. Грошы тыя маюць аж эстонскі след. У Свячы... Болей »
Брахня як галоўны прынцып палітыкі. 17-га лютага расейскія масмедыі перадалі чарговую “сенсацыйную” навіну. Аказваецца, 9 мая 1945 года Сцяг Перамогі над рэйстагам узнялі зусім не рускі Ягораў і не грузін Кантарыя, як тое ўбівалі ў галовы некалькім пакаленням савецкіх людзей, а трое зусім іншых воінаў:... Болей »
Хлеб – усяму галава. І галава тая ў нашым раёне даўно хворая. Бо чорны хлеб, які складае аснову харчавання любой небагатай сям’і, у Бешанковічах вельмі нізкай якасці. І гэта адбываецца ўжо цягам некалькіх месяцаў. Ва ўсіх крамах мясцовы фармавы хлеб прадаецца нейкі недапечаны, ці што. Калі такі хлеб... Болей »
Сустрэча ў Старых Ранчыцах. Насуперак усім перашкодам сустрэча з пісьменнікамі адбылася, як і планавалася, 20-га жніўня, але толькі ў Старых Ранчыцах, у доме, дзе месціцца рэдакцыя “Крывінкі”. Яна доўжылася цягам амаль дзвюх гадзін. Спачатку выступіў Валер Булгакаў, які расказаў пра свой часопіс і... Болей »
Аддзяка за шчырую працу. Я – шараговы настаўнік, такі, якіх у раёне большасць. Працую я на дзве школы, а шчэ нядаўна працаваў на тры. І тая Стрыжаўская школа, куды я даязджаў на сваім аўта за свой кошт, знаходзілася ад маёй хаты за 20 км. Мой месячны заробак, як і ў большасьці шараговых настаўнікаў... Болей »
Бессаромнасць, або суб’ектыўныя заметкі ад выступлення лідэра адной эўрапейскай краіны. Якраз у дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кіраўнік Беларусі дзяліўся з літоўскімі карэспандэнтамі сваімі поглядамі на жыццё-быццё. Той, каго падазраюць у дачыненні да знікнення гэтых... Болей »
Вымярзаем. Па нейкай дурной завядзёнцы цэнтральнае ацяпленне ў нашых дамах уключаюць толькі тады, калі тэмпература апусціцца значна ніжэй камфортнай. Нехта нібыта чакае, што ўслед за летам і восенню прыйдзе яшчэ адно лета. Нібыта за гэтыя тыдзень-другі можна значна зэканоміць паліва. Эканомілі яго... Болей »
Мы і Эўропа. Калі параўноўваць жыццё з тым, якім яно было нядаўна, падасца, што яно кіпіць. Вось і ў нашым райцэнтры толькі сёлета адрамантаваны аўтавакзал, даводзіцца да ладу будынак РДК, паднаўляюцца ці будуюцца ходнікі. Калі ж зірнуць на жыццё з іншага боку, (а менавіта, колькі нам трэба зрабіць... Болей »
Падзяка старшыні. Людзі на Бешанковіччыне жывуць цярплівыя. Яны прывыклі працаваць за так, яны прывыклі, што ўсе чыноўнікі да іх просьбаў глухія. Яны ведаюць, каб дастукацца да начальства і вырашыць нейкую праблему, трэба не адны боты стаптаць. Механізм вырашэння розных пытанняў сёння прыкладна такі.... Болей »
Выйсці з тупіка. Установа адукацыі “Пяцігарская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” месціцца ў вёсцы Пяцігарск, што ляжыць на тэрыторыі гаспадаркі “АграВітВін” з цэнтрам у вёсцы Дразды. На цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ёсць толькі пачатковая чатырохкласная школа. Пяцігарская сярэдняя ляжыць... Болей »
Пір падчас чумы. Падрыхтоўка да навагодніх святаў набывае ў нас апошнімі часамі небывалы размах. Ужо за чатыры тыдні да Новага года вітрыны магазінаў засвяціліся гірляндамі. Цэнтральныя пляцы гарадоў ўпрыгожваюцца велізарнымі елкамі. Сустрэчу чарговага Новага года нам прапаноўваюць адзначыць з размахам.... Болей »