- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці з’езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” адбыўся ў Маскве 13 кастрычніка. У якасці дэлегатаў на з’ездзе прысутнічалі 95 прадстаўнікоў беларускіх суполак, якія ўваходзяць у склад аўтаноміі, з розных рэгіёнаў Расіі. Таксама было больш за 200 гасцей, сярод якіх — і прадстаўнікі... Болей »
Навіны дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР Завяршаецца праца над дэталёвым планам дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР. Працягваецца ўзгадненне дзеянняў з суполкамі беларускай дыяспары. Ідэю правядзення мерапрыемстваў цягам усяго... Болей »
Боль народа - Чарнобыль 26 красавіка сумная дата для гісторыі Беларусі. 22 гады таму адбылася катастрофа на атамным рэактары Чарнобыльскай АЭС.Штогод дэманстрацыі апазіцыі збіраюць некалькі тысяч неабыякавых людзей па ўсёй краіне. У Мінску дэманстрацыі пад лозунгамі “Не – будаўніцтву АЭС!”, “Злітуйцеся... Болей »
„Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску. Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета... Болей »
Адчынены музей Барыса Кіта 4 чэрвеня ў Наваградку быў урачыста адчынены музей Барыса Кіта, беларускага асветніка і сусветна вядомага навукоўца ў астранаўтыцы. Музей Б. Кіта размешчаны ў будынку былой беларускай гімназіі, а зараз сярэдняй школы № 1, дзе калісьці ён навучаўся і працаваў. Сам Барыс Кіт... Болей »
15 год Першаму з’езду беларусаў свету 8–10 ліпеня 2008 г. споўнілася 15 год з правядзення Першага з’езду беларусаў свету, які адбыўся ў 1993 г. на хвалі беларускага адраджэння. Дзяржава-Беларусь адкрывала для сябе сваю дыяспару. А беларусы-эмігранты радаваліся, што ўпершыню за доўгі перыяд яднанне беларусаў... Болей »
Яны захоўваюць беларускі дух Таварыству беларускай культуры ў Літве – 20! У суботу, 30 жніўня, Таварыства беларускай культуры ў Літве адзначыла свой дваццацігадовы юбілей. Так, ужо два дзесяцігоддзі гэтая арганізацыя рупліва шчыруе на ніве беларушчыны і яе захавання ў Літоўскай Рэспубліцы. З кожным днём... Болей »
У беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры канадскага горада Таронта 1–3 верасня праходзіла юбілейная, 30-я, Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем (БАЗА). Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі адбываюцца кожныя два... Болей »
Беларуская вёска на ўскраіне Ррасіі. 7 верасня сябрамі Іркуцкага таварыства беларускай культуры (ІТБК) пад Іркуцкам святочна быў адкрыты ўказальнік-стэла “Беларуская вёска Тургенеўка, заснавана ў 1909 годзе”. Унікальнасць вёскі – у захаванні старажытных беларускіх традыцый. Падчас адкрыцця ўказальніка... Болей »
Асабіста я ганаруся, што напачатку 1990-х разам з Лявонам Луцкевічам, Міколам Ермаловічам, Георгіем Штыхавым, Віктарам Шматавым, Віктарам Навуменка, Анатолем Астапенкам спрычыніўся да стварэння Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, адной з статутных мэтаў якой было якраз адраджэнне і папулярызацыя... Болей »
“Барыс Уладзіміравіч Кіт – першы беларус у свеце” – пад такой назвай 25 кастрычніка 2012 года прайшло навуковае кафэ ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Яно ладзілася ў межах праекту “Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы”, прысвечанага вучоным-беларусам, якія зрабілі значны ўнёсак... Болей »
6 лістапада ў Мінску ў галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі “Птушкі без гнёздаў”. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі. Аўдыёкніга выдадзеная ў межах праекта Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org “Памяць... Болей »
У розных гістарычных умовах перасяленне беларусаў было выклікана эканамічнымі, палітычнымі і іншымі прычынамі. Ранняя эміграцыя вызначалася найперш уцёкамі з ВКЛ незадаволеных яго палітыкай прадстаўнікоў пануючага саслоўя. У 16-17 стст. выезд за мяжу быў выкліканы ўзмацненнем эксплуатацыі сялян, нацыянальна-рэлігійнага... Болей »
Да гэтага часу ў Беларусі, дзякуючы дапамозе беларускіх арганізацый замежжа і ахвяраванням асобных беларусаў, рэалізоўваюцца культурна-асветніцкія праекты, друк кніг і слоўнікаў, аказваецца дапамога творчым арганізацыям і асобным аўтарам, у тым ліку ладзяцца культурныя мерапрыемствы пры дапамозе Харытатыўнага... Болей »
Правядзенне запланаванага на нас-тупнае лета чарговага з’езда беларусаў свету ў Мінску можа ўскладніцца. З незразумелых прычынаў беларускія амбасады перасталі даваць візы найбольш актыўным прадстаўнікам беларускай дыяспары. Адным з неўязных у Рэспубліку Беларусь нядаўна стаў старшыня Таварыства беларускай... Болей »
Беларуска-польскае Бязмежжа. Толькі калі прыязджаеш на літаратурную сустрэчу “Бязмежжа”, пачынаеш разумець сапраўдны сэнс гэтага слова. Бо толькі тут адчуваеш, што мяжа паміж культурай метраполіі і беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы існуе толькі ў тваіх стэрэатыпах, што беларуская зямля бязмежна... Болей »
“Беларускія каляды ў Прыбайкаллі”: “Першае ўражанне, якое зрабіла на мяне таварыства, – ІТБК вядомае ў горадзе. А таксама ўразіла, што ўсе нацыянальныя таварыствы горада вельмі моцна паміж сабой сябруюць і наведваюць святы, якія ладзяцца іншымі. Так, на Калядах акрамя беларусаў прысутнічалі і літоўцы... Болей »
10-годдзе суполкі “Спадчына”. Святкаванне 10-годдзя Венспілскай беларускай суполкі “Спадчына” адбылося 6 лютага. Першая спроба аб’яднаць беларусаў горада была зроблена яшчэ на пачатку 1990-х Уладзімірам Скрыбатуном, калі нават выходзілі дадаткі на беларускай мове да мясцовай газеты, але справа далей... Болей »
У сакавіцкім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на красавік 2009. Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы: “Лукішкі пад пагрозай”: “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” заклікае беларусаў усяго свету, усіх людзей, якім неабыякава гістарычная спад чына Беларусі, далучыцца... Болей »
Беларусы Комі: вынікі працы і новыя планы. Справаздачна-выбарчая канфе- рэнцыя нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” у Рэспубліцы Комі адбылася 25 сакавіка. Падчас канферэнцыі былі падведзеныя вынікі працы аўтаноміі за 3 гады. Быў абраны новы склад савета аўтаноміі. На пасаду старшыні быў пераабраны... Болей »