- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навіны дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР Завяршаецца праца над дэталёвым планам дзейнасці Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР. Працягваецца ўзгадненне дзеянняў з суполкамі беларускай дыяспары. Ідэю правядзення мерапрыемстваў цягам усяго наступнага года падтрымалі многія беларускія арганізацыі замежжа з Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША, Канады і Чэхіі. Нагадаем, што Агульнанацыянальны аргкамітэт у ліпені 2007 г. заснавалі вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы, пісьменнікі, мастакі, а таксама буйнейшыя грамадскія арганізацыі Беларусі (“ЗБС “Бацькаўшчына”, ТБМ, СБП і інш.). Ачоліла Аргкамітэт старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, сустаршынямі абраныя Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін. За гэты час да Аргкамітэту далучыліся шэраг вядомых беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячаў, партый і рухаў – БНФ, КХП-БНФ, “Рух за Свабоду”.