- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“18 лютага падчас рабочага візіту ў сталіцу Вікторыі сустрэўся з мясцовымі беларусамі. Распавёў пра беларускую прысутнасць у гэтай краіне, аб планах па арганізацыі мерапрыемстваў, што дазволяць пашырыць веды аўстралійцаў аб Беларусі. Больш падрабязна расказаў пра Фестываль ў Каўры ў канцы сакавіка, аб... Болей »
Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Стральцова і інш.... Болей »
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" дапамагае ўсім нам не забыць, адкуль наш род, не згубіць адзін аднаго, а значыць – не страціць нашай гістарычнай перспектывы. "Бацькаўшчына" вельмі патрэбна раскіданым па ўсім свеце беларусам, бо без згуртавання, без інтэгральнага адраджэння культуры, мовы... Болей »
Ні для каго не сакрэт, што беларусы масава з’язджаюць з “краіны для жыцця” і “сацыяльна арыентаванай дзяржавы”. Тут не трэба быць сацыёлагам альбо шукаць нейкую статыстыку, трэба толькі азірнуцца навокал. Прынамсі, у мяне сяброў і знаёмых, якія цяпер стала жывуць у замежжы, больш, чым у Беларусі. Прычынаў... Болей »
1 красавіка ў Польшчы распачынецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, таксама мусяць узяць удзел у перапісе. Падчас перапісу рэспандэнты павінны адказаць на пытанні нацыянальнай прыналежнасці, мовы і веравызнання.... Болей »
Беларуская грамадская супольнасць прыняла заяву супраць вайны з Украінай: Мы, беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, вызнаем мір і бяспеку як неаспрэчныя каштоўнасці. У сваёй дзейнасці мы кіруемся стандартамі правоў чалавека і прынцыпамі гуманнасці. Мы шмат год працуем над тым, каб стварыць... Болей »
Другі год запар фэст праходзіць паза Беларуссю. Гэтым разам Стральцоўскі фэстізноў прыняла Вільня, адкрыццё адбылося 10 лютага ў Саюзе пісьменнікаў Літвы. “Вельмі радая, што пры любых абставінах гэты фестываль адбываецца. Мы жывём у горадзе, які заўсёды быў адкрыты ўсім нацыям і ўсім культурам, – зазначыла... Болей »
Фонд “Камунікат”і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткіЛарысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі без гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замові ць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга... Болей »
Фонд “Камунікат”і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі без гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга... Болей »
Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай... Болей »
“Бацькаўшчына” рыхтуецца да Пятага з’езду беларусаў свету. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 2 ліпеня вызначыла пералік праектаў выніковых дакументаў Пятага з’езду беларусаў свету, які адбудзецца 18-19 ліпеня ў Мінску. Асноўнымі дакументамі з’езду стануць Праграма па супрацоўніцтву “Бацькаўшчыны” з беларускай... Болей »
У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361 1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена... Болей »
Каляднае пасланне айца Аляксандра Надсана З калядным пасланнем звярнуўся апостальскі візітатар беларускіх каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан. Ён нагадаў беларусам гісторыю патрыярха Аўраама і трох падарожнікаў. Насамрэч гэта быў Бог, які завітаў да Аўраама. Айцец Аляксандр адзначае: “У аповедзе... Болей »
30 траўня споўнілася 80 гадоў спадару Вітаўту Кіпелю, вядомаму дзеячу беларускай дыяспары ў ЗША, навукоўцу, сябру Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, няспыннаму рупліўцу на ніве беларушчыны. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” віншуе спадара Вітаўта Кіпеля з юбілеем. Жадаем доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя... Болей »
19 чэрвеня споўнілася б 83 гады з дня нараджэння першага прэзідэнта МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. А 22 чэрвеня ўшанавалі сумную дату – чатыры гады ад дня яго смерці. Васіль Быкаў нарадзіўся ў 1924 г. на Вушаччыне, у вёсцы Бычкі. Сям’я зведала ўсе цяжкасці прымусовай... Болей »
Cтвораны аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, статутныя мэты якога – адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, кансалідацыя беларусаў як нацыі і яднанне ў адзіную супольнасць беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, выступіла... Болей »
10 год адноўленай нацыянальнай святыні У 2007 г. спаўняецца 10 год з моманту завяршэння працы па аднаўленні Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай – святыні, якая за сваю амаль тысячагадовую гісторыю стала сімвалам беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці. Ініцыятарам і арганізатарам яго аднаўлення выступіла МГА... Болей »
Зварот да беларускага народу “Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90-га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, – Годам беларускай дзяржаўнасці” 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Тым самым пачаўся новы перыяд беларускай дзяржаўнасці. Стварэнне БНР стала... Болей »
Зварот Івонкі Сурвіллы да суполак беларускай дыяспары Дарагія Суродзічы! У 2008 годзе беларусы ўва ўсім сьвеце адзначаюць 90-ыя ўгодкі БНР. Дзевяноста гадоў таму ў надзвычай цяжкіх умовах, наш народ знайшоў у сябе адвагу і сілу абвесьціць сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром ў сваёй хаце. Устаўныя... Болей »
Дзень Волі-2008 25 сакавіка ў цэнтры Мінска адбылася вулічная акцыя, прымеркаваная да 90-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Па розных звестках, у ёй узялі ўдзел ад 4 да 5 тысяч чалавек. Апазіцыя чакала і спадзявалася, што ў гэтым годзе ўлада пойдзе ўсё ж такі на саступкі і дасць спакойна правесці мерапрыемства.... Болей »