be

Пошук

"belaruski-svet-post-52115" Вынікі:
Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларусы жывуць і працуюць на Балі

Яўген і Яна цяпер жывуць у Інданезіі на востраве Балі ды не толькі шмат вандруюць самі, але і адкрываюць Азію для ўсіх ахвочых. Водар экзатычных фруктаў, хвалі Індыйскага акіяну, мноства дзіўных раслінаў ды інданезійскі аматарскі футбол – каб паказаць вам усё гэта, каманда «Беларускага свету» перасягнула... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы абураныя назваю вуліцы ў Беластоку

Нечакана і практычна без кансультацыяў з жыхарамі гораду адной з вуліц у Беластоку прысвоілі імя Зыґмунта Шэндзеляжа, псеўданім Лупашка. Пастанову ў гэтай справе прыняла гарадская рада Беластоку. Перайменаванне выклікала занепакоенасць і абурэнне ў асяроддзі беларускае меншасці. Аддзел польскага ўзброенага... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларуска працуе ў Галівудзе.

Бацька Ксенiі Бабаевай – беларускі прадзюсар, і кіно было ёй блізкае з маленства. Ужо з сямі гадоў ёй падабалася быць у свеце сафiтаў. Пераехаўшы з Менску ў Лос-Анджэлес, яна працавала ў мадэльным бізнесе і здымалася ў рэкламе. Цяпер яна ўсё бліжэй падыходзіць да сваёй амерыканскай мары: займаецца на... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Ведай гісторыю: беларус – адзін з самых выдатных лекараў Расеі

Распавядаем пра Амяльяна Адамюка, які з роднай вёскі Студзіводы ля Бельска Падляшскага (цяпер – Польшча на мяжы з Беларуссю) і пераехаў у Казань, дзе стаў афтальмолагам, вядомым ва ўсёй Расейскай імперыі. А вось на радзіме пра яго нічога не ведаюць. Каб гэта змяніць, у Студзіводы прыехалі ягоныя нашчадкі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

У ноўтбук лезуць мурашы. Як беларусцы працуецца на Балі

Ці проста вырашыцца на тое, каб змяніць сваё жыццё: памяняць стабільную працу на фрыланс, сабраць усе грошы да апошняе капейкі для таго, каб набыць квіток на востраў Балі ў адзін канец? Гэтак зрабіла нараджэнка Менску Наста ў адзін складаны момант свайго жыцця. Манга, арэлі ў джунглях ды прыгажосць вострава... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Будзе новы раман пра беларуска-польскую мяжу, Менск і Беласток

«Наша памяць»: праект памяці 80 беларусаў, забітых у Польшчыю Мэта праекту – ушанаваць памяць цывільных ахвяраў змагання польскага падполля з камуністычным ладам пасляваеннае Польшчы. Пачаўся ён з дакументавання месцаў памяці пра самую трагічную з тых падзеяў – «пацыфікацыю» беларускіх вёсак атрадам... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Праца мары: беларус вучыць ёзе ў Каліфорніі

Улад Кухарчук прыехаў у Амерыку больш за дзесяць гадоў таму з мэтай навучацца ў бізнес-школе «Бэрклі» і граць у паспяховым гурце. Але з цягам часу зразумеў, што гэта не ягоны шлях і знайшоў сябе ў ёзе. Цяпер Улад і ягоная нявеста Таццяна разам ствараюць школу самаразвіцця, дапамагаюць людзям змяніць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

З’явілася мапа Беластоку для беларусаў

Польскі Беласток – памежны горад, дзе багата месцаў, звязаных з Беларуссю. Цяпер знайсці іх будзе прасцей: выйшла мапа «Бeларускія сляды Беластоку». У студыі праграмы «Беларускі свет» мы размаўляем з суарганізатарам ініцыятывы – Лукашам Леанюком. А напрыканцы распавядзем пра Музей малой бацькаўшчыны... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Галандцы спяваюць беларускі фальклор

Былая віцяблянка Алеся ван Ноўрдэнбюрх жыве ў Нідэрландах і кіруе хорам славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм». Нашая суайчынніца эмігравала ў ліпені 2003-га года, вывучыла тамтэйшую мову, сустрэла каханне і нарадзіла дваіх дзяцей. Апрача таго знайшла працу паводле спецыяльнасці – дырыжорам хору славянскай... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Пра што баліць галава ў беларусаў, якія кіруюць польскім паветам?

З кастрычніка Гайнаўскім паветам у Падляскім ваяводстве кіруюць два беларусы. Гайнаўскі павет – адміністрацыйная адзінка, якая адпавядае нашаму раёну. Мяжуе з Гарадзенскаю і Берасцейскаю вобласцямі. Там жыве 45 тыс. чалавек, сярод якіх – шмат нашых суродзічаў. З кастрычніка пасаду старасты займае Андрэй... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска ладзіць у Мілане калядныя фотасесіі

Жэня Броджы жыве ў Мілане ўжо сем гадоў і працуе фатографам. Напярэдадні Калядаў яна арганізоўвае адмысловыя святочныя фотасесіі. Нашая карэспандэнтка, Кацярына Маркавец, завітала ў імправізаваную фотастудыю, каб даведацца, ці проста зрабіць добры сямейны партрэт. Беларускі патрыёт, дзеяч БНР і таленавіты... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як святкуюць Раство на беларуска-польскай мяжы

У Нараўчанскай гміне Падляскага ваяводства Польшчы, якая беспасярэдне мяжуе са Свіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласці, штогод перад святамі Раства Хрыстова беларускія і польскія жыхары Нараўкі ды навакольных вёсак сустракаюцца на супольнай куцці. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Пра святкаванне... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Я адчула бязмежнае шчасце!» Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пра візіт у Менск

Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска выкладае музыку ад Азорскіх астравоў да Індыі

Шлях у Партугалію піяністкі ды спявачкі з Менску Кацярыны Льдокавай не быў просты. Спачатку яна адправілася працаваць паводле кантракту на Азорскія выспы, дзе давала ўрокі фартэпіяна. Потым выкладала музыку ў Індыі. І ўрэшце асела ў кантынентальнай Партугаліі. Скончыўшы ўніверсітэт у Лісабоне са спецыяльнасцю... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы ў Польшчы не хочуць злівацца з большасцю

Ужо чвэрць стагоддзя ў першыя месяцы кожнага года на Беласточчыне адбываецца Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». Выступаюць некалькі дзясяткаў беларускіх калектываў і хораў з Падляшша. Найлепшыя з іх заспяваюць на гучным Гала-канцэрце 1 сакавіка ў Беластоку. Цяпер адбываюцца раённыя адборы.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Чаму беларус, які жыве ў Вільні, хоча вярнуцца на Радзіму?

Лідчук Дзяніс Кучынскі жыве і працуе ў Вільні. Але, хоць у горадзе над Вяллёю ён адчувае сябе добра, плануе вярнуцца на радзіму. Чым Вільня нагадвае яму Беларусь? Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Як у «Мазґабойню» гуляюць у Берліне. Беларуская скрыпачка з Нідэрландаў. www.belsat.eu ... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

У Польшчы паставяць помнікі загінулым беларусам

Гэта будзе памяць пра жахлівыя падзеі 73-гадовай даўніны, якія закранулі беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. На зломе студзеня і лютага 1946 года атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў пяць беларускіх вёсак. Загінула 80 чалавек: жанчын... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Латвійская дзяржава дае грошы, каб дзеці ў Рызе вучыліся па-беларуску

Амаль 200 беларускіх дзетак вывучаюць родную мову, культуру і гісторыю ў школе імя Янкі Купалы ў Рызе. Для захавання сувязі маладога пакалення з іхнымі продкамі працуе там пад кіраўніцтвам Ганны Іванэ больш за два дзясяткі настаўнікаў. Як выглядае штодзённая школьная праца, скіраваная на захаванне нацыянальнай... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска стварае сольны музычны праект ў Лос-Анджэлесе

У пошуках «амерыканскай мары» чацвёра сяброў дзяцінства з гораду Бяроза (Берасцейская вобласць) пераехалі ў Каліфорнію і ў 2011-м стварылі поп-рок-гурт «Kiwi Time». Заключылі кантракт з вядомым гуказапісвальным лэйблам, атрымалі спонсарства, а над іхнымі альбомамі працавалі найлепшыя прадзюсары Заходняга... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска стварае сольны музычны праект ў Лос-Анджэлесе

Ужо неўзабаве Вялікая Брытанія можа выйсці з Еўразвязу. Сярод мігрантаў, якія жывуць у Англіі, Шатландыі, Валіі ды Паўночнай Ірландыі ёсць і нашыя землякі. Ці баяцца яны наступстваў брэкзіту і што ўвогуле думаюць пра развод Злучанага Каралеўства з Еўропаю – правяраў у Лондане Рафал Андрасюк. Таксама... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org