- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6-7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя Беларусаў Балтыі і замежжа, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.... Болей »
Займаючыся падрыхтоўкай матэрыялаў дзеля часопісу “Belarusian Review” я рэгулярна праглядаю англамоўныя навіны пра Беларусь ад розных агенцыяў навінаў, у тым ліку і афіцыйнай беларускай агенцыі навінаў БелТА, якая сябе пазіцыянуе як “нацыянальную крыніцу навінаў”. У падрыхтоцы сёлетняга вясновага нумару... Болей »
Звычайна, калі размова тычыцца беларускіх меншасцяў у суседніх з Беларуссю краінах ЕС, згадваюцца беларусы Польшчы ці Летувы. Аднак, паводле афіцыйных дадзеных найбольшая колькасць этнічных беларусаў пражывае ў Латвіі, якая з розных прычынаў застаецца менш заўважнай. Пра сітуацыю беларусаў у Латвіі распавядае... Болей »
Дзень Волі 2008 - у Празе. «90 угодкі БНР - разам !» Гэтымі словамі мы выказалі свае спадзяваньні ў апошнім нумары нашае газэты. Да пэўнай ступені яны спраўдзіліся – магчыма на 50%. Дзень Волі быў адзначаны ў Празе некалькімі імпрэзамі; дзякаваць Богу, не адначасна. Пералічым галоўныя: 1. Канфэрэнцыя... Болей »
Беларускія дні ў Празе. У першым тыдні траўня 2009 адбыўся ў Празе шэраг беларускіх культурных і палітычных мерапрыемстваў, пераважна з нагоды правядзеньня 7-га траўня заснавальнага саміту Усходняга Партнэрства. У іх прынялі ўдзел кіраўнікі беларускае дэмакратычнае апазыцыі, беларусы Чэхіі, а таксама... Болей »
Зварот да міністра юстыцыі Чэхіі ў справе Ларысы Геніюш. З нагоды 100-гадовага юбілею славутай беларускай пісьменьніцы Ларысы Геніюш, які адзначаецца ў гэтым годзе, прадстаўніцы беларускай суполкі “Скарына” (Прага, Чэхія) – Рыта Гаціх, Алена Каварава і Вольга Дудко – 5 лютага зьвярнуліся з сымбалічнай... Болей »
У Празе будзе устаноўленая шыльда ў гонар Ларысы Геніюш. Падведзены вынікі конкурсу на найлепшы праект мэмарыяльнай шыльды ў гонар Ларысы Геніюш. Яе маюць устанавіць на доме №7 на вуліцы Гэржманава ў Празе, дзе жыла паэтка да яе зьняволеньня савецкімі спэцорганамі ў 1948 годзе. Пераможцам конкурсу стаў... Болей »
У Празе пачынаюцца рэгулярныя беларускія набажэнствы. 26 верасьня у праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка пачынае рэгулярныя беларускія набажэнствы. Службы будуць праводзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца. У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:... Болей »
“Ліст, знойдзены на папялішчы”. Прэзэнтацыя кнігі прозы Макса Шчура . 4 сьнежня, у чэскай сталіцы адбылася прэзэнтацыя дэбютнай кнігі прозы Макса Шчура “Ліст, знойдзены на папялішчы”. Нятыповасьць прэзэнтацыі ў тым, што праходзіла яна адначасна з удзелам публікі ў залі і віртуальнай публікі, якая заставалася... Болей »
Дзень Волі ў Празе. Праскія беларусы штогод адзначаюць гадавіну Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньняшняя сьвяточная імпрэза ў гонар Акту 25 сакавіка 1918 г. адбылася ў самым цэнтры чэскай сталіцы, у найстарэйшай праскай царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст. Сьвяткаваньне пачалося... Болей »
Літаратурны вечар у Café Sladkovský. Сустрэча зь беларускімі літаратарамі й перакладчыкамі, якую арганізавала Грамадзянская Беларусь, падавалася пройдзе ў звычайным “піўным” фармаце. Але, нечакана для мяне, яна аказалася сапраўдным літаратурным вечарам. Невялічкі пакой кавярні Sladkovský сваім інтэр'ерам... Болей »
Прэзэнтацыя кніжак Зянона Пазьняка. 20 год таму, 25-га жніўня 1991, Беларусь абвясьціла сябе сувэрэннай дзяржавай, незалежнай ад Савецкага Саюзу. Дзякуючы дамаганьням парляманцкай апазыцыі (фракцыі БНФ), Вярхоўны Савет 12-га скліканьня фармальна надаў дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу. Поў... Болей »
Апошні ліст Вацлава Гаўла. У сьнежні летась, пасьля арыштаў сотняў удзельнікаў пратэстаў супраць прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, мы папрасілі вядомых палітыкаў, літаратараў, філёзафаў з усяго сьвету прачытаць імёны людзей, якія апынуліся за кратамі. Джордж Буш адкрываў чытаньне, а Вацлаў Гавэл завяршаў... Болей »
Напярэдадні Дня Волі, у суботу 24-га сакавіка, беларуская грамада пайшла на Альшанскія могілкі ў Празе, каб ушанаваць памяць беларускіх дзеячоў, тут пахаваных: прэзыдэнтаў БНР Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі, ды беларускага сьпевака сусьветнай славы - Міхася Забэйды-Суміцкага. Неўзабаве далучыўся... Болей »
Ласкава запрашаем вас на літаратурна-мастацкі вечар, дзе галоўны рэдактар Сяргей Календа і галоўны мастак Васіліса Паляніна-Календа распавядуць пра мастацтва і літаратуру незалежнага, непадцэнзурнага часопісу Макулатура, а таксама пачытаюць урыўкі з найбольш цікавых тэкстаў пісьменьнікаў, якія трапілі... Болей »
У першым беларускім гостэлі ў Празе гучыць беларуская мова й падаюць беларускія стравы. Над уваходам — бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта першае месца такога кшталту ў Чэхіі.У беларускім гостэлі ў Празе ўжо жывуць некалькі студэнтаў Гаспадыня гостэлю — ураджэнка Беларусі. Пераехала ў Прагу 8 гадоў таму.... Болей »
Зборнік скпалі працы пераможцаў конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца», які ладзіла МГА «Згуртаванне бсларусаў свету «Бацькаўшчына» у 2004 г. Матэрыялы яскрава адлюстроўваюць сучасны стан даследавання дыяспары. МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» гілануе ператварыць згаданы конкурс у доўгатрывалы... Болей »
Зборнік склалі тэксты, дасланыя на нонкурс, абвешчаны МГА «Згуртаванне бсларусаў свету ‘'Бацькаўшчына”» да свайго 25-годдзя. Працы, прысвечаныя як асобным дзеячам, гэтак і пэўным з’явам, працэсам, тэндэнцыям у мінулым і сучаснасці беларлскага замежжа. Матэрыялы друкуюцца правапісам арыгіналаў. Могуць... Болей »
У манаграфіі падрабязна апісаны працэсы эміграцыі, асаблівасці сацыяльнай адаптацыі эмігрантаў, дзейнасць партый і грамадскіх арганізацый замежжа, прааналізаваны агульныя тэндэнцыі эміграцыйных працэсаў з тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, даследаваны асноўныя кірункі беларуска-ўкраінскіх... Болей »
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай... Болей »