- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты здымак захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Апісанне кароткае: будаўніцтва шматпавярховага дома ў Слоніме, 15 сакавіка 1972 года. На фота бачым скрыжаванне вуліц Студэнцкай (Хлюпіна) і Янкі Купалы. Гэты раён горада за пасляваенныя дзесяцігоддзі ўжо набыў новае... Болей »
Планы слонімскага замка, які з XVI стагоддзя існаваў на так званым “Замчышчы” каля цяперашняй Опернай вуліцы, найхутчэй не захаваліся. Рэканструкцыя Алены Квітніцкай, на якой можна пабачыць замак з чатырма вежамі (“Помнікі Слоніма”, с. 15), прыблізная, яна не грунтуецца на нейкіх фактычных дадзеных.... Болей »
Часопіс спланаваны як электронны, канцавы прадукт будзе выходзіць у рэжыме ПДФ адзін раз на квартал і размяшчацца на самых розных сайтах. Кожны зможа сам раздрукаваць сабе папяровую версію. Геаграфічна часопіс арыентаваны на тэрыторыю былога Нясвіжскага павета.... Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны, адыходзячы на ўсход, рускія войскі выганялі жыхароў заходніх паветаў Беларусі ў глыб Расійскай імперыі. Тым, хто не хацеў туды эвакуіравацца, казакі палілі хаты, гумна, палохалі тым, што калі прыйдуць немцы, яны пачнуць здзекавацца над беларусамі. Паддаўшыся на агітацыю... Болей »
«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Да 2015 года выйшла 68 нумароў.... Болей »
10 ліпеня 1944 года ў наш горад увайшла Чырвоная Армія, якая вызваліла яго ад нямецкіх акупантаў. Не ўсе савецкія партызаны пра гэта аператыўна даведаліся, працягвалі знаходзіцца ў лясах. У той дзень у вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна спынілася савецкае армейскае падраздзяленне. Людзі, якія перажылі... Болей »
Дзед сланімчанкі Марыі Ляцецкай Піліп Сяргеевіч Шчарбакоў у пачатку ХХ стагоддзя будаваў на Шчары шлюзы, а бацька Ілья Піліпавіч Шчарбакоў усё жыццё служыў псаломшчыкам у слонімскай Свята-Троіцкай царкве (цяпер — саборы). Піліп Шчарбакоў родам быў з Расіі, з Разанскай губерні. Ён прыехаў на Слонімшчыну... Болей »
Футбольныя традыцыі ў Слоніме маюць багатую і даўнюю гісторыю. На жаль, дагэтуль няма даследавання, у якім яна была б асветленая. Ёсць асобныя публікацыі, прысвечаныя слонімскаму футболу ў пасляваенны час (пасля Другой сусветнай вайны), а даваенны перыяд з’яўляецца суцэльнай “белай плямай”. Слонімцаў... Болей »
Гэты тэкст напісаў дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557 — 1633), як прадмову да Трэцяга Стутута ВКЛ, кодэкса законаў, што быў надрукаваны ў 1588 годзе. Ён звяртаецца да насельніцтва краіны, абгрунтоўвае важнасць незалежнасці, свабоды, панавання права. Са старабеларускай мовы тэкст узнавіў... Болей »
Гэтая таямнічая гісторыя адбылася на пачатку Другой сусветнай вайны. У першыя тыдні верасня 1939 года Слонімшчына яшчэ была пад польскай уладай. Нашыя землякі ў складзе польскага войска ўдзельнічалі ў абарончых баях з нямецкім агрэсарам. Слонім апынуўся ў глыбокім тыле, у горадзе заставаліся толькі нязначныя... Болей »
«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Да 2015 года выйшла 68 нумароў.... Болей »
Вось і настаў час развітацца з 2017 годам. Быў ён шмат для каго нялёгкім, няпростым. Але адначасова багатым на падзеі: пазітыўныя і негатыўныя, радасныя і сумныя, нават трагічныя. Слонім на працягу года рэгулярна трапляў у стужкі інфармагенцтваў. Відэазапіс з неспадзявана шматлюднай сакавіцкай вулічнай... Болей »
Рыма-каталіцкі храм на плошчы Сапегі ў Слоніме — адна з візітовак нашага горада. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, ён — маўклівы сведка падзей мінуўшчыны Слонімскага краю больш чым за два стагоддзі. Касцёл святога Андрэя перажыў паўстанні, войны, атэістычныя савецкія часы і надалей служыць людзям і... Болей »
Тэатральны рэжысёр Міхаіл Фрыдман прыехаў у Слонім у лістападзе 1948 года. Горад пасля Другой сусветнай вайны яшчэ ляжаў у руінах, але развешаныя ўсюды афішы паведамлялі пра першы спектакль толькі што створанага пры раённым Доме культуры тэатральнага гуртка. Кіраўніком гуртка тады быў дэмабілізаваны... Болей »
100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаецца 25 сакавіка пры прыхільным стаўленні ўладаў. Дата важная. Пасля доўгага часу няволі, пасля патопленых у крыві вызваленчых паўстанняў, вясной 1918-га беларусы заявілі пра сваё права на самастойнае дзяржаўніцкае жыццё.... Болей »
Усё пачалося з архіўнага дакумента, які ўпершыню быў апублікаваны на старонках “СК”. У 1927 годзе жыхар вёскі Сялявічы Слонімскага павета Хведар (Фёдар, Тодар) Жыткевіч даслаў у Вільню ў рэдакцыю газеты “Беларуская крыніца” беларускамоўны ліст. Ён скардзіўся на неўраджай і цяжкія матэрыяльныя варункі... Болей »
20 гадоў таму аўтарам гэтых радкоў былі запісаныя ўспаміны жыхара Слоніма, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 74-гадовага Рыгора Захаравіча Зайцава. Яны прысвечаныя падзямеллям у нашым горадзе.* Зайцаў у пасляваеннае дзесяцігоддзе неаднаразова сутыкаўся з імі ў розных месцах (Спаса-Праабражэнскі сабор... Болей »
Bielski Hostineć (biał. "Бельскі гостінэць") – czasopismo krajoznawczo-kulturalny wydawane od 1998 roku w Bielsku Podlaskim przez Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach. Początkowo wydawane jako kwartalnik, od 2010 półrocznik. Artykuły publikowane są w języku polskim, białoruskim i podlaskim dialekcie... Болей »
Гэтае здарэнне адбылося ў нашым горадзе вясной 1657 года. Трэці год, як пачалася вайна Рэчы Паспалітай (аб’яднанай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы) з Маскоўскай дзяржавай. У гісторыі яна вядома як “крывавы патоп”. Маскоўцы акупавалі значную частку ВКЛ разам са сталіцай Вільняй. Супраць... Болей »
Цэнтр дакументацыі аб пераследаваннях нацыяналсацыялістычным рэжымам Arolsen Archives (ён знаходзіццца ў нямецкім горадзе Бад-Арользене ў зямлі Гесэн) выклаў у вольны доступ у інтэрнэце мільёны дакументаў са сваіх збораў. Яны датычаць не толькі ўласна ахвяр, якія вывозіліся на прымусовыя працы ці траплялі... Болей »