- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе... Болей »
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых бе ла рускіх паэтаў, без якіх сёння цяжка ўявіць айчынную літаратуру. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная... Болей »
Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх... Болей »
Сустрэча з незвычайным — вось што яднае герояў зборніка "К-версія". Незвычайнае можа быць у самых розных праявах: нячыстая сіла (як у альтэрнатыўнай гісторыі "За нашу і вашу чарку і шкварку"), містыка ("Чыстка кармы найноўшымі тэхналогіямі", "Першая фотсэсія "Арыйца"), гістарычная загадка ("Люстэрка... Болей »
На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях... Болей »
Беларускамоўная літаратарка і даследчыца з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс у рамках праекту «Кнігі бяз літар» дзеліцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад апошніх падзеяў у Беларусі і ў жыцці блізкіх ёй беларусаў, чытае вершы пра рэвалюцыю, каханне і жыццё. Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993... Болей »
Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, выкладчык. Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ. Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы... Болей »
Уладзіслаў Гаранскі з маленства не любіў пчол, дужа баяўся іх: яму было пяць гадоў, калі ўджаліла крылатая кузюрка, ды ў такое далікатнае месца – пад вока. Распух увесь твар, замест вока ўтварылася барвова-фіялетавая шчыліна. Праўда, праз пару дзён усё сышло, тварык з рабаціністым носам і васільковымі... Болей »
ў шэрагу гарадоў Беларусі — Магілёве, Гомелі, Брэсце — з-за пратэстаў праваслаўных вернікаў і кіраўніцтва мясцовых епархіяў былі адмененыя паказы мюзікла “Ісус Хрыстос — суперзорка”. Гэта выклікала вялікі рэзананс у грамадстве і ў сродках масавай інфармацыі, дзе шырока абмяркоўвалася пытанне рэлігіі... Болей »
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым... Болей »
Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар... Болей »
Разглядаюцца археалагічныя помнікі ў народным уяўленні ў розныя часы, зменлівасць мясцовых назваў у сувязі з гістарычнымі падзеямі. Паказваецца сувязь з язычніцкімі культамі, расказваецца аб павер'ях, даецца спіс народных назваў археалагічных помнікаў Беларусі. Разлічана на масавага чытача.... Болей »
Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне... Болей »
Данута Бічэль - нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка. Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічна... Болей »
Юры Гумянюк - нарадзіўся ў 1969; беларускі паэт, празаік. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994)... Болей »
Прозьвішча Сыс нярэдка сустракаецца ва ўсясьветнай літаратуры. Вядомыя чэскі паэт Карал Сыс, расейская пісьменьніца Юлія Сыс, украінская паэтка Ала Сыс. А ў гісторыі беларускай літаратуры назаўсёды засталося імя выдатнага паэта Анатоля Сыса, які ў 2005 годзе адышоў у лепшы сьвет. Ягоны літаратурны раўналетак... Болей »
Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »
Рэдка бралі замуж хлопды з нашае вёскі дзяўчат з Залесу. Часам ездзілі за трыццаць вёрст у сваты на Падляшша, каб не браць дзевак згэтуль. Нават калі якая прыгледзелася, бацькі недазвалялі. Так расказвала маёй бабулі яе бабка Тэкля. Гаварылі, што ў гэтай пушчанскай вёсцы Залес людзі маюць вельмі памешаную... Болей »
Дакументы з серыі гісторыі таталітарызму, якія раскрываюць аспекты фабрыкацыі ў 1937—1938 гг. гэтак званай "справы антысавецкага падпольля ў БССР". Паводле гэтай прыдуманай НКУС справы былі арыштаваныя і асуджаныя шэраг партыйных дзяржаўных дзеячоў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і духавенства Беларусі.... Болей »