- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дакументы з серыі гісторыі таталітарызму, якія раскрываюць аспекты фабрыкацыі ў 1937—1938 гг. гэтак званай "справы антысавецкага падпольля ў БССР". Паводле гэтай прыдуманай НКУС справы былі арыштаваныя і асуджаныя шэраг партыйных дзяржаўных дзеячоў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і духавенства Беларусі. Цалкам друкуецца пратакол допыту арыштаванага па гэтай справе паўнамоцнага прадстаўніка Народнага камісарыяту замежных справаў СССР пры СНК БССР А.Ф. Ульянава, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў нацыяналістычнай арганізацыі і сувязях з польскай выведкай. Пратакол выкарыстоўваўся пры асуджэнні Вацлава Ластоўскага ў 1938 г. ў Саратаве, дзе ён знаходзіўся ў ссылкцы з 1931 г. Выданьне прызначанае для навуковых супрацоўнікаў і дасьледчыкаў, але будзе цікавае і ўсім хто захапляецца беларускай гісторыяй. (З.К.)