- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ліпень – макушка лета. Праўда, сёлета яно своеасаблівае, цяплом асабліва не песціць. Тым не менш, хочацца адпачыць і пакупацца. У Бешанковіцкім раёне ёсць два месцы для адпачынку на вадзе – сажалка “Бальнічка” і Паўазерскае возера. Пра “Бальнічку” ведае кожны бешанковец, а вось з Паўазерскім возерам... Болей »
Здаецца, што нашыя мясцовыя ўлады крыху перабольшваюць свае поспехі ў барацьбе з баршчэўнікам. Ён так проста не здаецца. І мясцовыя ўлады могуць проста не ведаць, дзе ж расце гэта надзвычай жыццяздольная расліна. Два тыдні таму я таксама думаў, што баршчэўнік у Бешанковіцкім раёне – гэта некалькі раслін... Болей »
З-за дажджоў узровень вады ў Заходняй Дзвіне значна вырас. Гэта дазваляе атрымліваць значна больш энергіі. Полацкая гідраэлектрастанцыя за першы месяц выпрацавала больш за дзесяць мільёнаў кілават. Літаральна на днях запусцілі яшчэ адну - Віцебскую. На чарзе будаўніцтва трэцяй пад Бешанковічамі, якая... Болей »
Апошні першы званок празвінеў 1-га верасня ў Каранеўскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна. Ужо налета сярэдняй школы тут не будзе. І, думаецца, калі і далей “аптымізацыя” пойдзе па тому сцэнару, які зараз у Беларусі ў модзе, то праз тры-чатыры гады Каранеўская школа ўвогуле зачыніцца.... Болей »
Нядаўна на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бешанковічах, там, дзе паварот на гарадскую лазню, пабудавалі кавалак ходніка. Улетку паклалі бардзюры, а потым падсыпалі шчабёнкай і заасфальтавалі. Работа доўжылася некалькі месяцаў. Але, дзякуй богу, закончылася, і цяпер людзі могуць карыстацца новым ходнікам.... Болей »
Леанід Пянькоўскі нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання. Доўгі час працаваў старшынёй калгаса на Аршаншчыне. У 2005—2008 быў першым намеснікам... Болей »
Першы паказнік, які сведчыць аб непарадках у малочнай галіне, гэта таварнасць малака. У параўнанні з мінулым годам яна склала па раёну 87,7% і знізілася роўна на 3%. То-бок, 3% зніжэнне таварнасці, гэта можа быць не выпітае цялятамі малако, а, найчасцей, прыпісанае, бо вельмі ўжо патрэбныя тыя надоі... Болей »
Мы цалкам страцілі беларускую вёску і яе гаспадара – селяніна. Як вынік – дзясяткі і дзясяткі выміраючых вёсак у раёне. Нават тыя вёскі, што доўгія гады былі цэнтрамі калгасаў, сёння занядбаныя данельга. Двор Нізгалава, Плісы, Паліцы, Ганкавічы, Рубеж, Сокарава… Яшчэ 20 гадоў таму, здаецца, анічога не... Болей »
Адыходзіць у мінулае год 2017. Які ён быў гэты год для нас, бешанкоўцаў? Адразу зазначу, што і праз 100 гадоў пасля кастрычніцкага перавароту дзіва не адбылося. Тым больш, што створаная новая беларуская сістэма кіравання аказалася неўспрымальнай да рэформаў, затое наскрозь карумпаваная і недзеяздольная.... Болей »
6-га студзеня з 9-00 да 12-00 праходзіла традыцыйная наўпроставая лінія з кіраўніцтвам Бешанковіцкага раёна. На сувязі знаходзіўся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Заблоцкі. Ён адказаў на некаторыя хвалюючыя пытанні.... Болей »
Адзіная акруга, дзе будзе выбар паміж двума кандыдатамі, – Школьная выбарчая акруга №5. Тут балатуецца Ягор Левачоў, настаўнік лагера “Зубраня” і Аляксандр Ерашоў, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бешанковіцкага райвыканкама. Па астатніх акругах мы мусім галасаваць за безальтэрнатыўных... Болей »
Сапраўды, назваць выбарамі тое, што адбывалася ў Бешанковічах з 13-га па 18-га лютага, аніяк не выпадае. І рэч нават не ў тым, што толькі па адной акрузе з 25 выбарцы маглі сапраўды выбіраць паміж двума кандыдатамі. І не ў тым, што амаль ўсе “народныя абранікі” вылучаліся не народам, а Бешанковіцкім... Болей »
Новай старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама стала Галіна Унуковіч. Як пішуць "Віцебскія весці", у Галіны Уладзіміраўны важкі досвед працы на кіруючай пасадзе. За гэты час зарэкамендавала сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным кіраўніком. Яе адрозніваюць вялікая працаздольнасць, высокая адказнасць за даручаную справу.... Болей »
У параўнанні са снежнем мінулага года на пачатак сакавіка 2018 года ў базе даных Дзяржаўнай службы занятасці па Бешанковіцкаму раёну маецца на 6 вакансій больш. Цяпер іх налічваецца 57. Пераважная большасць іх прапаноўвае 300 — 500 рублёвыя заробкі.... Болей »
У вёсцы Плісы Астровенскага сельсавета Бешанковіцкага раёна, цэнтры былога калгаса, за апошнія гады было ліквідавана амаль усё, што толькі магчыма. Тут няма больш аніякай школы, зачыненыя клуб і ФАП. Будынак клуба, дарэчы, ужо зруйнавалі, закапалі ў зямлю.... Болей »
21-га красавіка 2018 года кіраўнік федэрацыі біятлону і адначасна старшыня камітэту дзяржбяспекі Валер Вакульчык на сваёй малой радзіме ўручыў вучням мясцовай школы ў якасці падарунка 10 пнеўматычных вінтовак, гімнастычныя кілімкі і мячы, а таксама плазменны тэлевізар.... Болей »
Жыхары аграгарадка Вярхоўе скардзяцца на аварыйны стан гаўбцоў (балконаў), на халадэчу ў пад’ездах, адсутнасьць гарачай вады і ямы на дарогах ля пад’ездаў. Але ў адказ атрымліваюць або пустыя абяцаньні, або папрокі: хто мае пэрыядычныя пазыкі за квартплату, той мусіць цярпець і маўчаць.... Болей »
У Бешанковіцкай раённай бальніцы на 10-га красавіка 2020 года па-ранейшаму востра не хапала сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў. І хаця за тыдзень да гэтага бальніца штосьці і атрымала, па выказваннях многіх медыкаў гэта ўсё — кропля ў моры. Востра не хапае аднаразовых касцюмаў. Яны патрэбныя... Болей »
Што думаюць звычайныя жыхары гарадскога пасёлку, медыкі, а таксама чыноўнікі пра каронавірус? Чым жыве мястэчка, якое на другім месцы ў колькасці хворых на COVID-19 у краіне? Карэспандэнт Belsat.eu з’ездзіў у Бешанковічы. Гарадскі пасёлак Бешанковічы невялікі, і людзей удзень на дварэ няшмат. Зрэдку... Болей »
Адразу папярэджваю, што ў мяне існуе ўнутранае непрыняцце гэтай катэгорыі работнікаў. Я лічу, што яны наогул непатрэбныя ні нашай дзяржаве, ні нашай народнай гаспадарцы, ні нашым працоўным калектывам. Такая мая асабістая думка. Пагадзіцеся, што надоенае на ферме малако аніякім бокам не звязанае з тым... Болей »