- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу вядомага літаратуразнаўцы, крытыка і даследчыка Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, увайшлі літаратурныя нарысы пра асобы, якія унеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры, літаратуры, пісьменства. Гэта агульнавядомыя Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Янка Купала і Уладзімір Караткевіч... Болей »
Літаратура Заходняй Беларусі, постаць Максіма Танка, як прадстаўніка гэтай літаратуры – галоўны стрыжань кнігі “Паэзія змагання”. Аўтар вельмі грунтоўна разглядае творчасць маладых паэтаў, якія праз свае вершы намагаюцца падняць народ на барацьбу за незалежнасць. Паэзія перадваенных гадоў Заходняй Беларусі... Болей »
Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную... Болей »
Лёсам пазнанае – зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Абшырна і з даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака... Болей »
Сяброўства Уладзіміра Калесніка з Янкам Брылём пачалося яшчэ ў часы вайны. Менавіта тады лёс звёў іх у партызанскім атрадзе. Сяброўства гэтае доўжылася да апошніх дзён. Сябравалі сем’ямі. Не было таямніцаў, не было чагосьці, што б засталося па-за ўвагай даследчыка. Прыватнае жыццё, частыя сустрэчы на... Болей »
У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну... Болей »
У сваіх аўтабіяграфічных запісах вядомы грамадскі дзеяч - старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, дырэктар знакамітага Белаhускага гуманітарнага ліцэя, распавядае пра той жыццёвы шлях, які прывёў яго да стварэння вядомай ва ўсім свеце навучальнай установь, і пра тыя вынікі і высновы, да якіх... Болей »
Упаэтычнай кнізе прадстаўлены творы аўтара, напісаныя ў розныя гады яго жыцця. Тут вы сустрэнеце вершы пра каханне, пра долю і нядолю нашай Бацькаўшчыны, яе гістарычнае мінулае, пра яе сённяшні дзень. Многія вершы паэта пакладзены беларускімі кампазітарамі на музыку: Дзмітрыем Даўгалёвым, Мар'янам Пецюкевічам... Болей »
Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўляю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую... Болей »
Можна быць найлепшым паэтам сярод мастакоў, альбо найлепшым мастаком сярод паэтаў, а яшчэ можна быць Блюднікам, ці блУднікам які вяртаецца, хоць і ніколі, нікуды не сыходзіў. Мы жывем у такі час, калі межы па сутнасьці застаюцца адно на палітычных мапах і ў галовах людзей, якія спазьніліся на цягнік... Болей »
Ствараючы новае, ахоўваць тое, што ўжо створана, заваёвана барацьбой і пакутамі, зберагаць жыццё і мір на зямлі, ашчаджаць чалавечае ў чалавеку, шанаваць памяць продкаў і ўсведамляць адказнасць перад нашчадкамі — такі асноўны грамадзянскі напрамак новай кнігі Уладзіміра Някляева «Знак аховы». У кнігу... Болей »
Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі.... Болей »
Вупуск штотыднёвай перадачы Радыё Рацыя "Краязнаўчыя кропкі" прысьвечаны найвялікшаму нацыянальнаму сьвяту беларусаў - 25 сакавіка, Дню Волі, гадавіне абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У перадачы распавядаецца пра тыя мясьціны і мясцовасьці Гарадзеншчыны які зьвязаныя зь дзейнасьцю Рады і Ўраду... Болей »
“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай... Болей »
Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край... Болей »
Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ... Болей »
У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч... Болей »
“Матчына душа” – першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавязанняў, аповесцяў ды п’есаў. Зборнік выйшаў год пасля прыняцця Уладзіміра Караткевіча ў Саюз Беларускіх пісьменнікаў (тады Саюз пісьменнікаў БССР). Як паэт Уладзімір Караткевіч дэбютаваў... Болей »