- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёсам пазнанае – зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Абшырна і з даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейнасць пралівае святло на беларуска-польскае творчае пабрацімства. Доўгія часы, праведзеныя ў архівах і бібліятэках, перапіска з навочнымі сведкамі, роднымі і блізкімі асобаў, пра якія піша аўтар, далі магчымасць Уладзіміру Калесніку вельмі поўна прадставіць кожную з постацяў. Малавядомыя факты з прыватных пісьмаў праліваюць святло на выбар таго ці іншага чалавека, на яго паводзіны. Кніга адрасавана не толькі літаратуразнаўцам, яна будзе цікавая і тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, літаратурай, культурай. (Н.Г.)