be

Пошук

"pavel-tishkovskiy" Вынікі:
Два на два

Два на два

Арганізацыі паміраюць. Будучыня – за стыхійнымі актывістамі
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Захаваць добрае здароўе і самапачуванне, як вядома, найпрасцей ды найбольш эфектыўна можна дзякуючы ўласнай актыўнасці. Зрэшты, залатое правіла працуе не толькі на індывідуальным узроўні, але і ў маштабе краіны. Менавіта актыўныя грамадзяне найперш бяруць на сябе адказнасць на розных узроўнях – ад абароны... Болей »

Два на два

Два на два

Міхал Вітушка: гонар ці ганьба беларусаў?
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Дыскусія вакол лідара антысавецкага супраціву Міхала Вітушкі, узнятая рэдактарам Нашай Нівы Андрэем Дынько некалькі месяцаў таму, не сціхае дагэтуль. У часы Другой усясветнай вайны акрамя ўласна беларускіх вайсковых фармаванняў Вітушка служыў і намеснікам начальніка менскай паліцыі, а таму, паводле крытыкаў... Болей »

Два на два

Два на два

Алесь Лагвінец і Валер Булгакаў абмяркоўваюць будучыню Еўропы
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Стары кантынент чакаюць яшчэ прынамсі тры важныя падзеі, якія могуць паспрыяць далейшай дэзынтэграцыі міждзяржаўнага хаўрусу: парламенцкія выбары ў Нідэрландах і Нямеччыне ды прэзідэнцкія ў Францыі. Паўсюль сурʼёзныя шанцы на перамогу маюць ультраправыя кансерватары і папулісты, якія выступаюць за адасабленне... Болей »

Два на два

Два на два

«Калі нешта здарыцца з Лукашэнкам, беларускае войска мае план»
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Ці будзе наша войска бараніць Беларусь? «Русский мир» ідзе ў Беларусь і выглядае ён зусім не мірна, папярэджваюць незалежныя ды праўладныя эксперты. Галоўнае разыходжанне ў прагнозах – ці адбудзецца насамрэч вайна ды акупацыя нашае краіны ўсходнім суседам альбо Крэмль абмяжуецца адно ціскам на Лукашэнку... Болей »

Два на два

Два на два

«У кулуарах кажуць, што калі нападзе Расея, НАТО можа выкарыстаць ядравую зброю першым»
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Перабежчык Лукашэнка распачаў ліцвінізацыю Беларусі і збіраецца вырваць краіну з «русского мира» ды перакінуцца на Захад. Крамлёўскія прапагандысты перапісваюць антыўкраінскія штампы на беларускі лад, а эксперты спрачаюцца: маляванне гэта новага ворага ў вачох РФ ці дэманстратыўны бізун Лукашэнку. Усё... Болей »

Два на два

Два на два

«Танней было б зачыніць неэфектыўныя прадпрыемствы, а людзям плаціць дапамогу па беспрацоўі»
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Што нясе нам 2017-ы? Прагнозы афіцыйных і незалежных экспертаў традыцыйна супярэчаць адзін адному. Паводле планаў ураду, сёлета беларускую эканоміку чакае хай і сціплы, але рост – на 1,7 % валавога ўнутранага прадукту. Улічваючы ж, што толькі за студзень гэты паказнік не толькі не вырас, але скараціўся... Болей »

Два на два

Два на два

«Ты – баба, табе нараджаць». Чаму цяжка быць жанчынай у Беларусі?
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

«Шукаем менеджара: мужчына, 35 год, з прапіскай». Гэты тэкст тройчы парушае Канстытуцыю. Канстытуцыйны суд Беларусі прааналізаваў абвесткі працадаўцаў і знайшоў у іх дыскрымінацыю! Пасля гэтага ў заканадаўства былі ўнесены змены, якія забараняюць такія фармулёўкі. Але яны працягваюць зʼяўляцца. Чаму?... Болей »

Два на два

Два на два

«Рашэнне пра адмену дэкрэту аб дармаедах прынята, шукаюць спосабаў, як яго ўвесці»
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Грошы, якія выбіваюць з «дармаедаў», пойдуць у тым ліку і на заробкі чыноўнікам. На аплату працы людзей, занятых у бюджэтнай сферы, сыходзіць ад 30 да 40 % гэтага самага бюджэту, гаворыць кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін. Тым часам, Беларусь – адзін з усясветных чэмпіёнаў паводле колькасці... Болей »

Intermarium

Intermarium

БНР: сябры і ворагі. Глядзіце прэм’еру праграмы
Мажэйка Павал

Як дзяржавы тагачаснай Еўропы адрэагавалі ў 1918 годзе на з’яўленне на мапе свету Беларускай Народнай Рэспублікі? Ці мог маладую беларускую дзяржаву напаткаць лепшы лёс, а гісторыя Усходняй Еўропы – пайсці іншым шляхам. Пра гэта ў праграме «Intermarium» дыскутуюць: Ніна Стужынская (Беларусь), Алег Латышонак (Польшча)... Болей »

Intermarium

Intermarium

Партызаны ў Беларусі: вайна ўсіх супраць усіх
Мажэйка Павал

Партызанская вайна ў Беларусі – гэта была вайна ўсіх супраць усіх. Нягледзячы на тамы напісаных кніг, знятых кінафільмаў, засвоеных школьных падручнікаў рэальная карціна партызанкі ў Беларусі застаецца малавядомай, а таму спрэчнай, і ўсё часцей сенсацыйнай.www.belsat.eu... Болей »

Intermarium

Intermarium

Беларусы і габрэі: што насамрэч адбылося?
Мажэйка Павал

Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо як амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу. Гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца, хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў.www.belsat.eu ... Болей »

Intermarium

Intermarium

Такога пра партызанаў не раскажуць у школе
Мажэйка Павал

Калі вы ўпэўненыя, што партызаны ў Беларусі падтрымлівалі выключна савецкую ўладу, паглядзіце праграму «Intermarium». Дату 22 чэрвеня 1941 года большасць беларусаў памятаюць са школы. Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны штогод распавядаюць па тэлевізары і пішуць у прэсе. І пра тое, што беларускі народ... Болей »

Intermarium

Intermarium

17 верасня 1939 года: вызваленне ці акупацыя Беларусі?
Мажэйка Павал

Пра тое, што адбылося 17 верасня 1939-га, беларусам і палякам дагэтуль складана размаўляць. На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, паводле якой Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад панскага прыгнёту і такім чынам аб’яднала народ. У сваю чаргу... Болей »

Intermarium

Intermarium

Сталін і Беларусь: таямніцы архіваў
Мажэйка Павал

Ці ведалі вы, што падчас голаду, да якога савецкія правадыры давялі беларускае сялянства, здараліся выпадкі канібалізму? Рэпрэсіі 1920–30-ых гадоў – адна з найвялікшых трагедыяў беларускага народа за ўсю яго гісторыю. Камуністычны рэжым здзяйсняў масавае і планамернае знішчэнне людзей, якое прымала жудасныя... Болей »

Intermarium

Intermarium

«Ленін рабіў тое ж, што сёння тэрарысты»
Мажэйка Павал

7 лістапада ўлада дасталася тым, хто браў закладнікаў і расстрэльваў іх. «У нас цяпер змагаюцца з тэрарызмам. Але калі ўзгадаць, то менавіта гэтыя людзі [Ленін, Дзяржынскі, Свядлоў – рэд.] пачалі браць закладнікаў, расстрэльваць закладнікаў…» – звяртае ўвагу старшыня праўлення Міжнароднага таварыства... Болей »

Intermarium

Intermarium

Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?
Мажэйка Павал

У гісторыі Беларусі ёсць даўгі ды значны па цывілізацыйных зменах перыяд Рэчы Паспалітай. Гэта час, калі на тэрыторыі адной дзяржавы суіснавалі шматлікія народы, гучалі розныя мовы, вызнаваліся разнастайныя формы рэлігіі і грамадскага жыцця. Сярод гэтай разнастайнасці ды моўна-культурнага багацця жылі... Болей »

Intermarium

Intermarium

Трасянка – наша ўсё. Як пісалі дакументы ў Рэчы Паспалітай
Мажэйка Павал

Доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, прафесар Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве быў удзельнікам апошняга выдання гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Рэчы Паспалітай. У студыі госці праграмы абмяркоўвалі ў тым ліку і моўнае пытанне ў дзяржаве, якая была саюзам Вялікага княства Літоўскага... Болей »

Intermarium

Intermarium

Хто стварыў Беларусь і беларусаў?
Мажэйка Павал

Беларуская нацыянальная ідэя паўставала ў ХІХ ст. падчас бурнага фармавання нацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы пачыналі адначасова з іншымі народамі, сёння маем сваю дзяржаву, але беларуская нацыянальная самасвядомасць непараўнальна слабейшая за польскую, украінскую, літоўскую. Дзе прычыны гэтага... Болей »

Intermarium

Intermarium

Вялікае перасяленне беларусаў: навошта было 2 млн ахвяраў?
Мажэйка Павал

У 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек. Падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як бежанства і стала адной з самых страшных трагедый у нашай гісторыі. Расейскія царскія генералы тлумачылі ўсё ваеннай неабходнасцю, тактыкай выпаленай зямлі, якую павінна... Болей »

Intermarium

Intermarium

Як з беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў ляпілі савецкіх людзей
Мажэйка Павал

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны насельніцтва Беларусі ды іншых, вызваленых ад нацызму савецкіх рэспублік, мела права спадзявацца, што жах нарэшце скончыцца. З’явіліся надзеі на спакойнае жыццё. Але вельмі хутка прыйшло расчараванне.www.belsat.eu ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org