- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, прафесар Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве быў удзельнікам апошняга выдання гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Рэчы Паспалітай. У студыі госці праграмы абмяркоўвалі ў тым ліку і моўнае пытанне ў дзяржаве, якая была саюзам Вялікага княства Літоўскага з Польшчаю. Паводле Юрыя Гардзеева, казаць пра тое, што на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад гэтай дзяржавы, адбывалася прымусовая паланізацыя, нельга: «У тыя часы ніхто не разважаў у такіх катэгорыях».