- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Захаваць добрае здароўе і самапачуванне, як вядома, найпрасцей ды найбольш эфектыўна можна дзякуючы ўласнай актыўнасці. Зрэшты, залатое правіла працуе не толькі на індывідуальным узроўні, але і ў маштабе краіны. Менавіта актыўныя грамадзяне найперш бяруць на сябе адказнасць на розных узроўнях – ад абароны... Болей »
Дыскусія вакол лідара антысавецкага супраціву Міхала Вітушкі, узнятая рэдактарам Нашай Нівы Андрэем Дынько некалькі месяцаў таму, не сціхае дагэтуль. У часы Другой усясветнай вайны акрамя ўласна беларускіх вайсковых фармаванняў Вітушка служыў і намеснікам начальніка менскай паліцыі, а таму, паводле крытыкаў... Болей »
Стары кантынент чакаюць яшчэ прынамсі тры важныя падзеі, якія могуць паспрыяць далейшай дэзынтэграцыі міждзяржаўнага хаўрусу: парламенцкія выбары ў Нідэрландах і Нямеччыне ды прэзідэнцкія ў Францыі. Паўсюль сурʼёзныя шанцы на перамогу маюць ультраправыя кансерватары і папулісты, якія выступаюць за адасабленне... Болей »
Ці будзе наша войска бараніць Беларусь? «Русский мир» ідзе ў Беларусь і выглядае ён зусім не мірна, папярэджваюць незалежныя ды праўладныя эксперты. Галоўнае разыходжанне ў прагнозах – ці адбудзецца насамрэч вайна ды акупацыя нашае краіны ўсходнім суседам альбо Крэмль абмяжуецца адно ціскам на Лукашэнку... Болей »
Перабежчык Лукашэнка распачаў ліцвінізацыю Беларусі і збіраецца вырваць краіну з «русского мира» ды перакінуцца на Захад. Крамлёўскія прапагандысты перапісваюць антыўкраінскія штампы на беларускі лад, а эксперты спрачаюцца: маляванне гэта новага ворага ў вачох РФ ці дэманстратыўны бізун Лукашэнку. Усё... Болей »
Што нясе нам 2017-ы? Прагнозы афіцыйных і незалежных экспертаў традыцыйна супярэчаць адзін адному. Паводле планаў ураду, сёлета беларускую эканоміку чакае хай і сціплы, але рост – на 1,7 % валавога ўнутранага прадукту. Улічваючы ж, што толькі за студзень гэты паказнік не толькі не вырас, але скараціўся... Болей »
«Шукаем менеджара: мужчына, 35 год, з прапіскай». Гэты тэкст тройчы парушае Канстытуцыю. Канстытуцыйны суд Беларусі прааналізаваў абвесткі працадаўцаў і знайшоў у іх дыскрымінацыю! Пасля гэтага ў заканадаўства былі ўнесены змены, якія забараняюць такія фармулёўкі. Але яны працягваюць зʼяўляцца. Чаму?... Болей »
Грошы, якія выбіваюць з «дармаедаў», пойдуць у тым ліку і на заробкі чыноўнікам. На аплату працы людзей, занятых у бюджэтнай сферы, сыходзіць ад 30 да 40 % гэтага самага бюджэту, гаворыць кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін. Тым часам, Беларусь – адзін з усясветных чэмпіёнаў паводле колькасці... Болей »
Як дзяржавы тагачаснай Еўропы адрэагавалі ў 1918 годзе на з’яўленне на мапе свету Беларускай Народнай Рэспублікі? Ці мог маладую беларускую дзяржаву напаткаць лепшы лёс, а гісторыя Усходняй Еўропы – пайсці іншым шляхам. Пра гэта ў праграме «Intermarium» дыскутуюць: Ніна Стужынская (Беларусь), Алег Латышонак (Польшча)... Болей »
Партызанская вайна ў Беларусі – гэта была вайна ўсіх супраць усіх. Нягледзячы на тамы напісаных кніг, знятых кінафільмаў, засвоеных школьных падручнікаў рэальная карціна партызанкі ў Беларусі застаецца малавядомай, а таму спрэчнай, і ўсё часцей сенсацыйнай.www.belsat.eu... Болей »
Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо як амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу. Гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца, хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў.www.belsat.eu ... Болей »
Калі вы ўпэўненыя, што партызаны ў Беларусі падтрымлівалі выключна савецкую ўладу, паглядзіце праграму «Intermarium». Дату 22 чэрвеня 1941 года большасць беларусаў памятаюць са школы. Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны штогод распавядаюць па тэлевізары і пішуць у прэсе. І пра тое, што беларускі народ... Болей »
Пра тое, што адбылося 17 верасня 1939-га, беларусам і палякам дагэтуль складана размаўляць. На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, паводле якой Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад панскага прыгнёту і такім чынам аб’яднала народ. У сваю чаргу... Болей »
Ці ведалі вы, што падчас голаду, да якога савецкія правадыры давялі беларускае сялянства, здараліся выпадкі канібалізму? Рэпрэсіі 1920–30-ых гадоў – адна з найвялікшых трагедыяў беларускага народа за ўсю яго гісторыю. Камуністычны рэжым здзяйсняў масавае і планамернае знішчэнне людзей, якое прымала жудасныя... Болей »
7 лістапада ўлада дасталася тым, хто браў закладнікаў і расстрэльваў іх. «У нас цяпер змагаюцца з тэрарызмам. Але калі ўзгадаць, то менавіта гэтыя людзі [Ленін, Дзяржынскі, Свядлоў – рэд.] пачалі браць закладнікаў, расстрэльваць закладнікаў…» – звяртае ўвагу старшыня праўлення Міжнароднага таварыства... Болей »
У гісторыі Беларусі ёсць даўгі ды значны па цывілізацыйных зменах перыяд Рэчы Паспалітай. Гэта час, калі на тэрыторыі адной дзяржавы суіснавалі шматлікія народы, гучалі розныя мовы, вызнаваліся разнастайныя формы рэлігіі і грамадскага жыцця. Сярод гэтай разнастайнасці ды моўна-культурнага багацця жылі... Болей »
Доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, прафесар Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве быў удзельнікам апошняга выдання гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Рэчы Паспалітай. У студыі госці праграмы абмяркоўвалі ў тым ліку і моўнае пытанне ў дзяржаве, якая была саюзам Вялікага княства Літоўскага... Болей »
Беларуская нацыянальная ідэя паўставала ў ХІХ ст. падчас бурнага фармавання нацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы пачыналі адначасова з іншымі народамі, сёння маем сваю дзяржаву, але беларуская нацыянальная самасвядомасць непараўнальна слабейшая за польскую, украінскую, літоўскую. Дзе прычыны гэтага... Болей »
У 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек. Падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як бежанства і стала адной з самых страшных трагедый у нашай гісторыі. Расейскія царскія генералы тлумачылі ўсё ваеннай неабходнасцю, тактыкай выпаленай зямлі, якую павінна... Болей »
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны насельніцтва Беларусі ды іншых, вызваленых ад нацызму савецкіх рэспублік, мела права спадзявацца, што жах нарэшце скончыцца. З’явіліся надзеі на спакойнае жыццё. Але вельмі хутка прыйшло расчараванне.www.belsat.eu ... Болей »