- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цішка Гартны — адзін з арганізатараў БССР, яе новай літаратуры. Гэта найбольш поўнае навуковае выданне яго твораў. У першы том увайшлі вершы з паэтычных зборнікаў: «Песні», «Песні працы і змагання», «Урачыстасць», лепшыя апавяданні з кнігі «Трэскі на хвалях». У творчасці Цішкі Гартнага адлюстраваны нялёгкія... Болей »
У рамане «Сокі цаліны» (квадры трэцяя і чацвёртая), які склаў трэці том, аўтар паказаў фарміраванне характару рэвалюцыйных змагароў, правінцыяльны побыт і заводскія будні.... Болей »
У гісторыю беларускай літаратуры Цішка Гартны ўвайшоў як паэт, празаік, драматург, публіцыст і крытык. Найбольш арыгінальны ён як празаік. У рамане «Сокі цаліны» (квадры першая і другая), які склаў другі том, аўтар паказаў фарміраванне характару рэвалюцыйных змагароў, правінцыяльны побыт і заводскія... Болей »
Збор твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) — найбольш поўнае, навукова каменціраванае выданне яго спадчыны.... Болей »
Другі том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) складаюць аповесці «У чым яго крыўда?» «Меланхолія», «Ціхая плынь» і драматычныя абразкі.... Болей »
У чацвёрты том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) уваходзяць «Камароўская хроніка» і «Летапіс жыцця і творчасці» М. Гарэцкага. Даецца гісторыка-літаратурны і тэксталагічны... Болей »
Гэты Збор твораў вядомага беларускага паэта, драматурга і публіцыста Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905—1969) вызначаецца найбольшай паўнатой і адборам твораў. Першы том склалі вершы, балады і паэмы «Сон у першамайскую ноч», «Агні Сусвету», «Матчыны казкі».... Болей »
Трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) склалі запіскі «На імперыялістычнай вайне» і раман «Віленскія камунары».... Болей »
У трэці том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі аповесці, напісаныя ім у 1991—2000 гг.... Болей »
Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык... Болей »
У другі том Збору твораў выдатнага беларускага моваведа Яна Станкевіча (1891-1976) увайшлі працы, напісаныя паміж 1951 і 1973 гадамі. Пераважная большасць апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу.... Болей »
У першы том Збору твораў выдатнага беларускага моваведа Яна Станкевіча (1891-1976) увайшлі працы, напісаныя паміж 1918 і 1951 гадамі. Пераважная большасць апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу.... Болей »
У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кнігі «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца!», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Линія перамены дат», «Вяртанне ў першы снег», «Рум», «Свята пчалы», «Абсяг», «Белая яблыня грому», «Вечалле», «Амплітуда... Болей »
Трэці том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна склалі паэмы "Куліна"?, "Блакада", "Лінія перамены дат", "Смаргонская акадэмія", "Аблачына-самабранка", "Вяртанне ў першы снег", "Трыкірый" а таксама вершы.... Болей »
О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і... Болей »
У першым томе збору твораў знакамітага беларускага пісьменніка сабраныя вершы, паэмы Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка, якога мы звыклі лічыць выключна празаікам. Тымчасам ягоная паэтычная спадчына вельмі багатая, і вельмі лірычная. Тут і гісторыя, і каханне і шмат гумару.... Болей »
* Барвяны шчыт * Блакіт і золата дня * Былі ў мяне мядзьведзі * Верабей, сава і птушыны суд * Вока тайфуна * Вясна ўвосень * Дрэва вечнасці * Жабкі і Чарапаха * Залаты бог * Ідылія ў духу Вато * Калядная рапсодыя * Карней – мышыная смерць *... Болей »
Дарога на поўнач ад горада кантралявалася інсургентамі і была небяспечнай. Таму ганцам, якія павінны былі трапіць у размяшчэнне коннага палка, даводзілася скакаць з захаду, перапраўляючыся ўнаброд праз Друць або - гэтая дарога была карацейшай, але і больш небяспечнай - ехаць поймаю ракі, паплавамі, каб... Болей »
Груша цвiла апошнi год. Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная i... Болей »
Прыйшлі каляды. Куцця. Напярэдадні падваліла мокрага сняжку, але за ноч падмарозіла, а раніцай нападаў другі снег: глыбкі, пульхны і сухі. З акон загоршчынскага дома падалі на гурбы аранжавыя плямы святла. Яліны стаялі ў сувеях усе цёплыя і густа, амаль без прасветаў засыпаныя мяккім белым снегам: нагадвалі... Болей »