- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга Віктара Бачарова прызначана ў першую чаргу для юных чытачоў малодшага і сярэдняга ўзросту. Разам з героямі аповесцяў дзеці нырнуць у самыя любІмыя дзятвой дні летніх канікулаў, дзе іх чакаюць забаўляльныя прыгоды і вясёлыя гісторыі.... Болей »
Беларускія перадачы "Пад знакам Пагоні" зьяўляюцца ў эфіры Радыё Беласток кожны дзень: панядзелак-чацьвер 18:45 - 19:00, пятніца 18:30 - 19:00, субота 18:30 - 18:45, нядзеля 8:30 - 9:00. Tygodnik Białorusinów w Polsce "Niwa" świętuje swój jubileusz, 60-lecie istnienia. W audycji usłyszymy wspomnienia... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »
Аповесць і раман удала аб’ядноўвае яе вялікасць Думка. Нестандартная, арыгінальная. Дзянне ў абодвух творах імклівае, часта перапыняецца філасофскімі развагамі, сюррэалістычнымі рэміністэнцыямі. У абодвух творах аўтар дзерзкую глыбокую праўду часам перасыпае гумарам, а то і скамарохніцтвам. У рамане... Болей »
Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэта выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне.... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »
У зборнік увайшлі аповесць і апавяданні, прысвечаныя шыццю нашага сучасніка. Герой аповесці «Чужую бяду...» — малады спецыяліст Лапіч, якх пачынае свой працоўны шлях на заводзе. Сумленна адносячыся да сваіх абавязкаў, ён усё ж не знаходзіць у сабе сілы быць цвёрдым да канца...... Болей »
У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі вы не распавядалі мне сваю гісторыю. Кніга складаецца з дзённікавых запісаў, якія я рабіла падчас дзевяці сутак зняволення ў Беларусі ў 2020-м годзе, а таксама інтзрв'ю з тымі, хто ў той самы час, што і я, перажылі міліцэйскі гвалт, арышт, зняволенне.... Болей »
Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой... Болей »
УКсаюрыкавых бацькоў ёсьць сябар вінаградар. Ён і Ксавэрыкаў сябар. Ён прыносіць яму зь вінаградніку пустыя сьлімачыныя хаткі. Ён паказвае яму ластаўчынае гняздо пад страхою вінаробні. Пасьля збору ўраджаю ён прыпасае для Ксаюрыка найлепшыя гронкі ў куточку халоднага склепу. Найлепей прыходзіць да яго... Болей »
Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорліва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі:... Болей »
У Кракаў мы ехалі да нашых сяброў французаў. Сюды іхні пералёт і наш даезд былі самымі таннымі з усіх іншых варыянтаў. Апроч таго, французскае культурнае прад-стаўніцтва ў Кракаве давала памяшканьне для перамоваў, на якіх мы мусілі абгаварыць, як сказаў бы Сяргей Дубавец, “нашыя дзялы”. Ужо калі разам... Болей »
Кніга «Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864... Болей »
Яго лічаць яскравым прадстаўніком экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі. Яго творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую... Болей »
На апошнім павароце перад школаю Змітрок спыняецца і доўга глядзіць з-пад рукі на агромністае, ружовай імглой ахутанае неба. Каторы дзень хлопец прагне ўбачыць — як тухне апошняя, самая зыркая зорка, і кожнага разу, пакуль ідзе ад Мартулёвай хаты да павароткі, тая без следу знікае. Сёння ён нават спрабаваў... Болей »
У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці... Болей »
Па высокай дзвінскай вадзе плылі ў мора апошнія крохкія крыгі. Сівы, у яблыках конь, спынены на самай строме, пудка пераступіў нагамі, але вершнік злёгку сціснуў яму бакі, і сівы супакоіўся. Застыўшы ў сядле, князь Валодша глядзеў на горад за ракой. Над нізкімі пасадамі, насупроць амаль схаванай паводкаю... Болей »
Раман «Час, калі пусцеюць сядзібы» (Ленінская прэмія 1976 г.) прысвечаны народным лёсам у паваротныя моманты гісторыі. Дзеянне рамана адбываецца ў 1941—1944 гадах. Літва перажывае чарговую хвалю перамен — падзенне ўрада Сметаны, усталяванне савецкай улады і годам пазней — акупацыю войскамі гітлераўскай... Болей »
У сакавіку 2007 г. уступіў у сілу новы Кодэкс Рэспублікі Беларусь пра адміністратыўныя правапарушэнні і Працэсуальна-выканаўчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь пра адміні-стратыўныя правапарушэнні. У сувязі з гэтым мы прапануем памятку паводзінаў пры адміні-стратыўным затрыманні паводле нова-га заканадаўства.... Болей »
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі ў 2001 годзе.... Болей »