be
pdf

Дзень, калі загінуў Апалон

Травень Кастусь
аповесць, апавяданні, артыкулы

У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці, дзе ён ізноў балансуе на тонкай ніці быцця над безданню роспачы. У аповесці «Дзень, калі загінуў Апалон» аўтар паказвае пісьменніка, стрыманага і стомленага прабеглым жыццём, які піша сцэнар, здымае фільм, аналізуе, даследуе і тлумачыць феномен Кахання. Фактычна гэтая аповесьць – ода Каханню і сэнсу чалавечага жыцця, трагічны крык адчаю. Наогул аўтар у сваёй творчасці ўдзяляе шмат ўвагі тэме Кахання, вядзе чытачоў ад апавядання «Пад зорным небам Айчыны» з кніжкі «Брыгадны генерал» да аповесці «Час зьбіраць камяні» з кніжкі «Гульня белымі фігурамі». Другая частка аб’яднана назвай «Главы ненапісанага рамана». Апошнія гады перад пачаткам буржуазнай рэвалюцыі 1991–1993 гадоў, якія былі абазначаны ўладай як «перабудова». Гэтымі глаўкамі аўтар нібыта правакуе чытача адказаць на пытанне: цікавыя чытачу тыя гістарычныя часы ці сучасныя жыхары зямной кулі жывуць толькі «тут і цяпер»… Яшчэ адна частка кніжкі прысвечана лёсу іншадумцаў падчас «перабудовы». А таксама ў нечым фантастычны сюжэт пра амерыканскія ўлады, аўтараў і выканаўцаў глабалізацыі, што самі трапляюць у трагічна пройгрышную сітуацыю для краіны і, магчыма, нават чалавецтва. Асобна стаяць артыкулы пра нядаўні і цяперашні стан нашага грамадства.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Травень Кастусь
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2015
  • Выдавец: Логвінаў
  • Памеры: 238 с.
  • ISBN: 978-609-8147-35-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2015 by Кастусь Травень, Logvino Literatūros namai
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org