be

Логвінаў

Логвінаў

Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў. Выданьні

Дэкалог
pdf

Дэкалог


Календа Сяргей

«Дэкалог» - гэта дзесяць гісторый, напісаных паводле дзесяці Запаветаў. Аўтарская інтэрпрэтацыя. Гісторыі для людзей, якім падабаецца чытаць паміж радкоў, марыць і адкрыта глядзець на новае - незвычайнае і побытавае.... Болей »

Акварыум
pdf

Акварыум

Гісторыя аднаго юнацтва
Календа Сяргей

«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая... Болей »

Каларадская пушча
pdf epub

Каларадская пушча


Квяткоўскі Севярын

Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.... Болей »

Трое ў чоўне, і пёс з імі
pdf

Трое ў чоўне, і пёс з імі


Джэром Клапка Джэром

Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці «Трое ў чоўне і пёз з імі», зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе добра. Бо наўрад ці дзядзька Поджэр павесіць карціну роўна, Гарыс даспявае камічныя куплеты, а Джордж паспяхова зварыць ірландскае рагу. Гучыць цалкам неверагодна, што нехта своечасова выберацца... Болей »

Апошнія сведкі

Апошнія сведкі

Сола для дзіцячага голасу
Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »

Бульба ў райскім садзе
pdf

Бульба ў райскім садзе

беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)
Касцюкевіч Павал

Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»? 500 гадоў... Болей »

Вустрыцы а пятай раніцы
pdf

Вустрыцы а пятай раніцы

Выбраныя эсэ
Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзімера Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »

Д’ябал запрэжаны ў плуг
pdf epub

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Два апавяданьні і аповесьць
Дубавец Сяргей

Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў?... Болей »

Краіна Ур
pdf

Краіна Ур

Вершы
Арлоў Уладзімір

Кнігу склалі выбраныя творы з пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром праз Ла-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Еўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).... Болей »

Танцы над горадам
pdf

Танцы над горадам

Проза апошніх гадоў
Арлоў Уладзімір

Кнігу склалі новыя аповесці Уладзіміра Арлова, якім уласцівыя нетрадыцыйныя для беларускай літатартуры тэмы і сюжэты. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць своеасаблівае таемнае брацтва.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org