be

Пошук

"chas-i-pesni-kalesnik-uladzimir" Вынікі:
Час і песні
pdf

Час і песні

Літаратурныя нарысы і партрэты
Калеснік Уладзімір

Змест гэтай кніжкі складаюць нарысы асобных з'яў літаратурнага жыцця былой Заходняй Беларусі і партрэты некаторых пісьменнікаў. Тут Міхась Васілёк, і Алесь Салагуб, Мікола Засім, і Аляксандр Гаўрылюк. Апрача таго зроблены грунтоўны аналіз падзей, якія зрабілі вялікі ўплыў на развіццё беларускага літаратурнага... Болей »

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў: час i асобы
pdf

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў: час i асобы

Вучэбны дапаможнік
Тычко Галіна

Разглядаюцца станаўленне, развіццё і сучасны стан беларускай літаратуры, пачынаючы з XIX стагоддзя і да цяперашняга часу. Вызначаецца роля ў нацыянальнай гісторыі і культуры творчай дзейнасці некаторых прадстаўнікоў гэтага перыяду: В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Я. Купалы, М. Зарэцкага... Болей »

Час і прастора Леаніда Шчамялёва

Час і прастора Леаніда Шчамялёва

Жывапіс ХХІ

Леанід Шчамялёў (нарадзіўся 5 лютага 1923, Віцебск) — народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ляўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі.... Болей »

Час і творчасць Льва Бакста
pdf

Час і творчасць Льва Бакста


Міжнародны выставачны праект «Час і творчасць Льва Бакста», у якім прымаюць удзел шэсць музеяў з пяці краін і іншыя культурныя інстытуцыі, безумоўна, адна са знакавых падзей 2016 года — «Года культуры». Ураджэнец Гродна — Леў Самойлавіч Бакст — увайшоў у гісторыю як выдатны тэатральны мастак ХХ стагоддзя... Болей »

Ніва: Час і людзі

Ніва: Час і людзі

1956-2006

Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы. Газэта была заснаваная ў 1956 годзе ў Беластоку Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе. «Ніве» давялося... Болей »

Час трывогі і надзеі
pdf mp3

Час трывогі і надзеі

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956)

Час трывогі і надзеі – апошняя, чацвёртая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Заключная кніга тэтралогіі ахоплівае пасляваенны перыяд ад 1944 да 1956 года. Як і папярэднія часткі цыклу, асновай матэрыялаў, сабраных у кнізе з’яўляюцца ўспаміны жыхароў Падляшша, запісаныя журналістамі... Болей »

Асоба і час 5
pdf

Асоба і час 5

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу... Болей »

Асоба і час 2
pdf

Асоба і час 2

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

Другі выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» складаецца з матэрыялаў, прысвечаных як шырока вядомым у нашай гісторыі князю Вітаўту Вялікаму, пісьменнікам Уладзіміру Караткевічу, Васілю Быкаву і Максіму Лужаніну, архітэктару Івану Жалтоўскаму, так і сціплым грамадзянам Беларусі, успаміны... Болей »

Асоба і час 1
pdf

Асоба і час 1

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

«Асоба і час» — альманах пра людзей, чые жыццё было звязанае з Беларуссю. У першы выпуск альманаха ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя як добра вядомым асобам (Васіль Быкаў, Пётр Машэраў, Зоська Верас, Фёдар Фёдараў), так і тым, хто пакуль не стаў часткай свядомасці нашага народа, але заслугоўвае.... Болей »

Асоба і час 6
pdf

Асоба і час 6

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр, Лаўрэш Леанід - уклад.

У шостым выпуску беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», як і ў папярэдніх, змешчаны цікавыя для аматараў айчыннай гісторыі і культуры матэрыялы. Сярод іх — дакументы з беларускіх, французскіх і расійскіх архіваў, датычныя ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі і паўстання 1863 года, а таксама пісьменнікаў... Болей »

Асоба і час 3
pdf

Асоба і час 3

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную... Болей »

Асоба і час 4
pdf

Асоба і час 4

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

У чацвёрты выпуск альманаха «Асоба i час» увайшлi матэрыялы, прысвечаныя выдатным дзеячам гiсторыi i культуры, чые лёсы звязаныя з беларускай зямлёй. Сярод iх Аляксандра Нарбут, Адам Мiцкевiч, Уладзiслаў Плятэр, Вацлаў Ластоўскi, Яўген Барычэўскi, Зоська Верас, Ларыса Генiюш, Васiль Быкаў. Пра свае сустрэчы... Болей »

Асоба і час 7
pdf

Асоба і час 7

беларускі біяграфічны альманах
Трыгубовіч Валянціна, Фядута Аляксандр - уклад.

У сёмы выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» увайшлі матэрыялы, прсывечаныя пісьменнікам Яну Баршчэўскаму, Францішку Багушэвічу і Юрыю Гуменюку, грамадскім і палітычным дзеячам Тэафіліі Сапезе, Францішку Малевічу, Аркадзю Смолічу. Упершыню друкуюцца захаваныя ў архівах вершы за і супраць... Болей »

Асоба і час 8
pdf

Асоба і час 8

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

У чарговым томе беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» чытач знойдзе матэрыялы, якія апавядаюць пра Антонія Тызенгаўза, Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Дубоўку, Міколу Равенскага ды іншых выдатных людзей, якія прынеслі гонар Беларусі. Асобныя раздзелы альманаха прысвечаныя 200-годдзю таварыства... Болей »

Францыск Скарына і яго час
djvu

Францыск Скарына і яго час

энцыклапедычны даведнік

«Францыск Скарына і яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя (пасля Купалаўскай). Асвятляе жыццё і творчасць усходнеславянскага і беларускага першадрукара, вучонага, асветніка і пісьменніка эпохі Адраджэння Францыска Скарыны. Даведнік фактычна з’яўляецца падрахункам развіцця скарыназнаўства... Болей »

Усевалад Ігнатоўскі і яго час

Усевалад Ігнатоўскі і яго час


Ігнаценка Іларыён, Кароль Аляксей

«Узяўшы ў рукі ясны ліхтарык, павінны мы крок за крокам абысці мінулае нашай бацькаўшчыны». Напісаўшы гэтыя словы ў 1921 годзе ў прадмове да другога выдання свайго «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі», Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нават уявіць не мог, што вызначаная ім задача паўстане з новай актуальнасцю... Болей »

Леў Сапега (1557-1633 гг.) і яго час
pdf

Леў Сапега (1557-1633 гг.) і яго час

Зборнік навуковых артыкулаў

Разглядаецца эпоха другой паловы XVI - першай трэці XVII ст. у гісторыі Вялікага княства Літоўскага і розныя аспекты дзейнасці Л.Сапегі у яе кантэксце. Прызначана для даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, школьных настаўнікаў, аматараў гісторыі Беларусі.... Болей »

Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў "Трафім Сурта і яго час"

Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў "Трафім Сурта і яго час"


У зборніку знайшлі адлюстраванне даклады трэціх магілёўскіх чытанняў "Трафім Сурта і яго час", якія адбыліся 21 траўня 1993 года. Разлічаны на гісторыкаў, настаўнікаў, аматараў гісторыі Магілёва.... Болей »

На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.)
pdf

На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.)

Манаграфія
Вялікі Анатоль

У манаграфіі аналізуецца адна з маладаследаваных старонак гісторыі Беларусі сярэдзіны 40-х гг. XX ст- перасяленне польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу і беларусаў з Польшчы ў Беларусь. Паказваюцца знешнія і ўнутрыпалітычныя прычыны, якія абумовілі ўстанаўленне савецка-польскай мяжы і ажыццяўленне... Болей »

Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

тэксты

Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org