- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную Зальвянку. Сталічныя нумары на мікрааўтобусе падказвалі, што ў далёкую дарогу ён выправіўся няйначай па пільнай патрэбе, па нейкі важны груз, які і мусіў даставіць у Менск. Пра важнасць груза ведалі не толькі пасажыры мікрааўтобуса – на слонімскай шашы сталічных гасцей спынілі міліцыянты. Прымусілі з’ехаць з дарогі ў лес, доўга распытвалі, правяралі дакументы. Паспрабавалі ўчыніць ператрус, але мяхі нечакана аказаліся апячатанымі. Старэйшы па званні міліцыянт нервова круціў у руках прад’яўленае яму чырвонае пасведчанне з надпісам “Саюз пісьменнікаў СССР”, звязваўся з начальствам па рацыі. Нарэшце атрымаў каманду адпусціць затрыманых.