- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як беларусу пражыць на пенсію ў маляўнічым горадзе Сінтра на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну? Пра гэта – у другім сюжэце праграмы «Беларускі свет». У Партугаліі Галіна, былая жыхарка Кобрына, карыстаецца псеўданімам Гала Ворм. Яна паспела пажыць у розных краінах свету, але Партугалію лічыць самаю камфортнай... Болей »
Польскі Беласток – памежны горад, дзе багата месцаў, звязаных з Беларуссю. Цяпер знайсці іх будзе прасцей: выйшла мапа «Бeларускія сляды Беластоку». У студыі праграмы «Беларускі свет» мы размаўляем з суарганізатарам ініцыятывы – Лукашам Леанюком. А напрыканцы распавядзем пра Музей малой бацькаўшчыны... Болей »
Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) адсвяткавала 30-годдзе дзейнасці. Гэтая арганізацыя, якую заснавалі і да якой належаць нашыя суродзічы з Польшчы, найбольш актыўна дзеяла ў часе палітычных пераменаў – пералому 1980-х і 1990-х гадоў. Яе сябры клапаціліся пра гістарычную спадчыну беларусаў Польшчы... Болей »
Гэта будзе памяць пра жахлівыя падзеі 73-гадовай даўніны, якія закранулі беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. На зломе студзеня і лютага 1946 года атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў пяць беларускіх вёсак. Загінула 80 чалавек: жанчын... Болей »
Эміграцыя ў ЗША для Дзмітрыя Лішыка пачалася з навучання ў амерыканскай школе адвакатаў і атрымання прэстыжнай ліцэнзіі на працу ў гэтай прафесіі ў штаце Каліфорнія. Каб стаць уладальнікам ліцэнзіі, трэба было здаць кваліфікацыйгы экзамен, які цягнуўся тры дні. Нашаму герою ўдалося зрабіць гэта з першага... Болей »
Валер Мартынчык – запатрабаваны мастак і скульптар, які жыве ў Лондане. Штучнае сэрца ён стварыў з выкарыстаннем дыёдаў, якія вырабляе ў Канадзе іншы эмігрант з Беларусі – ягоны брат. Стрыечны брат, які эміграваў у Канаду яшчэ на пачатку 1990-х, даведаўся пра Валера Мартынчыка з інтэрнэту і прыехаў да... Болей »
Заняткаў у беларускай мастацкай студыі ў Кішынэве чакаюць не толькі прадстаўнікі дыяспары, але і малдаване. Студыя выяўленчага мастацтва працуе пры Беларускім культурным цэнтры ў Кішынэве. Заснаваў яе Вячаслаў Ігнаценка – графік і жывапісец, які з’ехаў у Малдову пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у... Болей »
Пра гэта ў сюжэце для праграмы «Беларускі свет» распавёў мясцовы жыхар Сяргей Трыгубовіч. Саўт-Рывэр, Нью-Брансўік, Іст-Брансўік, Гайлэнд-Парк – невялікія мястэчкі ў амерыканскім штаце Нью-Джэрзі, куды ў пасляваенны перыяд з’ехала шмат беларусаў. Чаму менавіта туды і што засталося па іх сёння? Глядзіце... Болей »
Яраслаў Крывой – выпускнік Школы права Гарвардскага ўніверсітэту, юрыст у Брытанскім інстытуце міжнароднага і параўнальнага права. У якасці эксперта дапамагае ствараць заканадаўства ў розных краінах свету. Не забывае таксама пра радзіму. Ён заснавальнік і галоўны рэдактар інтэрнэт парталу «Belsarus Digest»... Болей »
Як беларус трапіў у амерыканскае войска, распавядае праграма «Беларускі свет». «Я быў шараговым інжынерных войскаў на Кольскім паўвостраве. Мяне забралі ў 1983 годзе, – узгадвае маладосць сяржант Нацыянальнае гвардыі Зміцер Левіт. – Я быў малады і дурны, з прамытымі мазгамі. Быў савецкім патрыётам, лічыў... Болей »
Пасля гадоў плённай працы на карысць славутага Свабоднага тэатру рэжысёр Уладзімір Шчэрбань вырашыў пайсці сваім шляхам. Разам з ангельскім акторам Олівэрам Бэнэтам у 2018 годзе яны заснавалі ў Лондане «HUNCHtheatre». Першага поспеху давялося чакаць усяго некалькі месяцаў. Рыхтаваны імі амаль у хатніх... Болей »
Dmitry Beast From The East – такі персанаж прыдумаў для сябе Мікола Лапкоўскі, які стаў суперзоркай шведскага рэстлінгу. Для каманды праграмы «Беларускі свет» герой сюжэту зладзіў адмысловае шоу: кідаў на лапаткі нашага рэпарцёра Рафала Андрасюка. Як Мікола, які прафесійна займаецца амерыканскім футболам... Болей »
Распавядаем пра новы бізнес Міхаіла Сэндэра, «бацькі» самай вялікай у Беларусі інтэрнэт-пляцоўкі абмену «Куфар». Міхаіл Сэндэр вярнуўся ў Стакгольм, дзе ўзначаліў новую кампанію. «Я пазнаёміўся з людзьмі, якія распрацавалі і запусцілі сэрвіс «Comprado». Ім якраз патрэбны быў дырэктар. Мы набылі дзве... Болей »
Мы пабывалі ў Брукліне, дзе месціцца галоўная сядзіба Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА).Яго беларусы набылі ў 1957 годзе. 13 кастрычніка арганізацыя адзначыць 70-гадовы юбілей. Яна гуртуе беларусаў з розных частак Злучаных Штатаў і мае аддзелы ў розных гарадах. Былая старшыня галоўнай управы... Болей »
Алена і Віктар нарадзіліся і жылі ў Менску, там жа атрымалі адукацыю і працавалі. Аднак жаданне рабіць нешта нефарматнае, а да таго прага спазнаваць свет прыцягнула іх у Чэхію. Ужо некалькі гадоў жывуць яны ў горадзе Кладно непадалёк ад чэшскай сталіцы. Алена займаецца дызайнам і рознымі відамі журналістыкі.... Болей »
У Музеі і асяродку беларускае культуры # ў Гайнаўцы адбылася прэм’ера спектаклю «Айцец Канстанцін Байко» # Кніга «Па Прыпяці па Нобэль» – гэта плён вандровак украінскаю часткаю Палесся журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Ганны Кандрацюк-Свярубскай # «Казкі па-свойму» – гэта кніга, выдадзеная... Болей »
Распавядем, як працуе беларуская служба радыё «Свабода» ў чэскай сталіцы. Гэты сродак масавай інфармацыі распаўсюджвае беларускую мову і навіны на ўвесь свет # Паляк у Літве вядзе імшу па-беларуску. Беларусы-каталікі з Вільні ўжо больш за 20 гадоў зноў маюць магчымасць маліцца на роднай мове # Вершы... Болей »
З польскімі гарадамі Познань і Костшын звязаны народжаны на Глыбоччыне Віталь Воранаў. Віталь, дагэтуль больш вядомы як таленавіты літаратар, ужо больш за два гады грае на дудзе. Акрамя таго арганізоўвае на радзіме фэст прысвечаны гэтаму старажытнаму інструменту # «Там по маё́вуй ро́се» – падляска-палескія... Болей »
Алег Таляронак жыве ў Літве больш за 40 гадоў. За гэты час зарабляў на жыццё як кіроўца, механік і кансерватар. Свае ўменні рамантаваць і даводзіць усё да ладу ён выкарыстоўвае не толькі на працы. Ужо пяць гадоў спадар Алег у вольны час працуе валанцёрам у адзіным пакуль ува ўсёй Літве госпісе імя блаславёнага... Болей »
Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы. У 1980-я тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі... Болей »