be
pdf

Rock on-line

Мартыненка Вітаўт
Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста аматарам адцягнуцца з беларускім томікам у руках. Сярод дзеючых герояў – музыкі папулярных гуртоў («Мясцовы час», «Ulis», «P.L.A.N.», «Камэлот», «Ростра» ды інш.), паэты, журналісты, канцэртова-выдавецкія мэнэджэры. І, як у кожным дэтэктыве, чытач не адразу, але apriori даведаецца, хто забівае беларускую песню ў Беларусі, дзе акурат лепшае ўжо не гучыць на тэлебачанні, нефарматнае на радыё.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мартыненка Вітаўт
Выдаўцы і выдавецтвы: Ковчег
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010
  • Выдавец: Ковчег
  • Памеры: 214с.
  • ISBN: 978-985-6950-51-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У кнізе выкарыстаны фотаздымкі Анатоля Мяльґуя, Уладзіміра Панады, Андрэя Плясанава, Андрэя Лянкевіча. Дызайн вокладкі – Альдона Мартыненка (з выкарыстаньнем уласнага малюнка на тыльнай бачыне). Кніга падрыхтавана паводле арыґінальных on-line інтэрвію музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі для наведнікаў форуму «Музыкальной газеты» і вэб-сайту радыё «Свабода». Аўтар выказвае асабістую падзяку музыкам гуртоў «Мясцовы час», «P.L.A.N.», «Partyzone», «Maŭzer», «žygimont VAZA», «Камэлот», «:Б:Н:», «Зьмяя», «Amaroka», «Zdań», «Тінь Сонця», «TlustaLusta», а таксама шчырым ды неабыякавым суайчыньнікам Зьмітру Сідаровічу, Алесю Аркушу, Анатолю Мяльґую, Сяргею Золатаву, Міколу Бранцаву, Ярашу Малішэўскаму, Віталю Супрановічу, Іне Глушаковай ды іншым, галасы якіх даходзяць нават у хвіліны найцяжэйшых расчараваньняў. Андрэю Плясанаву ды Анатолю Тарасу асобная падзяка за плённыя фантазіі вакол назвы гэтае кнігі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org