- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Музей у Бельску Падляшскім, Філіял Падляшскага Музея ў Беластоку цягам многіх гадоў вядзе працу па захаванні (часам аднове) тоеснасці ручніка ў межах музейнай калекцыі. Непасрэдным штуршком да працы над стварэннем калекцыі народнага ручніка Бельскай Зямлі, а затым і пастаяннай экспазіцыі “Таямнічы ручнік” стаў неспакой, выкліканы выхадам з паўсядзённага жыця гэтага характэрнага для нашай традыцыі элемента. Праект Народны ручнік ваколіц Бельска Падляшскага - вышыўка і карункі - гэта працяг ратавання ручніка. Правялі інвентарызацыю ў рэгіёне, набылі новыя экспанаты ў музейную калекцыю. з увагі на вялікі аб’ём работы, далучылі да супрацы Інстытут Этналогіі і Антрапалогіі Культуры Універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані.