- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
- Божа мой, пані Людвіка, ну як вы маглі падумаць... Ну няўжо ў вас сапраўды такое жорсткае сэрца? Што мне зрабіць, каб зноў убачыць, як вы ўсміхаецеся? Кажу, як на споведзі: я бязгрэшны, але дзеля вашае ўсмешкі я гатовы стаць на калені. Што?! О богі! Як да вас магла прыйсці такая думка? Пасля ўсяго, што было ўчора... Хіба мне гэта прыснілася? А калі нават і прыснілася, вы бачылі той самы сон. Вы таксама былі ў эдэме... Пані Людвіка, дарагая мая... Буду размаўляць з вамі вось так, на каленях... Ну проста сабраліся ў палкавога камандзіра... Яго вялікасць зацвердзіў загад на двух афіцэраў... Некалькі келіхаў шампанскага за сяброўскім сталом... Ну так, я спазніўся, я крыху падшафэ... Mеа сulра, mеа mахіmа сulра. Але, пані Людвіка, няўжо вы не разумееце, што прычына ў іншым... (фрагмент)