be

Птушкі і мы

Птушкі і мы 2 (35) 2019
pdf

Птушкі і мы 2 (35) 2019

Часопіс грамадскай аргнізацыі \"Ахова птушак Бацькаўшчыны\"

Бёрдвотчары — асаблівая каста людзей, не інакш. З адмысловым няпісаным маральным кодэксам і выбітным пачуццём узаемадапамогі. Раптам замільгаў месенджэр: «У ляску каля інтэрната БДУ знайшлі чырвонагаловага каралька. Трэба?» А то! І праз хвіліну табе і GPS-каардынаты, і карты з абведзенай кружочкам... Болей »

Птушкі і мы 1 (34) 2019
pdf

Птушкі і мы 1 (34) 2019

Часопіс грамадскай аргнізацыі \"Ахова птушак Бацькаўшчыны\"

Яшчэ школьнікам неяк на летніх канікулах я паехаў са сваякамі ў лісічкі. Усё адбылося на світанку. Раптам наш сабака пачаў на нешта актыўна брахаць і бегаць кругамі. Зірнуў — а там, у бярэзніку, на істотнай адлегласці ад бліжэйшага вадаёма балотная чарапаха! На той момант я ўжо ведаў, што гэта рэдкі... Болей »

Птушкі і мы 2 (33) 2018

Птушкі і мы 2 (33) 2018

Часопіс грамадскай аргнізацыі \"Ахова птушак Бацькаўшчыны\"

Наш часопіс называецца «Птушкі і Мы», але насамрэч прыродаахоўныя пытанні, якімі займаецца АПБ, распасціраюцца значна шырэй, чым толькі птушыны свет. У фокусе ўвагі — уся дзікая прырода Беларусі, захаванне разнастайнасці яе экасістэм, відаў жывёл і раслін. Як адлюстраванне шматграннасці накірункаў, па... Болей »

Птушкі і мы 1 (32) 2018
pdf

Птушкі і мы 1 (32) 2018

Часопіс грамадскай аргнізацыі \"Ахова птушак Бацькаўшчыны\"

Два гады таму я паехала да знаёмага ў Міёрскі раён глядзець жураўлёў. Ён пабудаваў засідку каля сваёй сядзібы на ўскрайку балота, куды часта наведваюцца птушкі. Быў канец сакавіка, і напярэдадні вандроўкі я кожны дзень пыталася пра аператыўную абстаноўку: ці прылятаюць, ці танчаць? Нарэшце ён напісаў:... Болей »

Птушкі і мы 2 (31) 2017
pdf

Птушкі і мы 2 (31) 2017

Часопіс грамадскай аргнізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Гэты від пераадкрыў у 2015 годзе заолаг Валер Дамброўскі на балоце Стары Жадзен, якое разам з Альманскімі балотамі ўтварае адзін з найвялікшых у Еўропе леса-балотных комплексаў. Гэта Рамсарскае ўгоддзе і Тэрыторыя, важная для птушак: тут гняздуецца, напрыклад, таксама і добрая папуляцыя вялікага арляца... Болей »

Птушкі і мы 1 (30) 2017
pdf

Птушкі і мы 1 (30) 2017

Разам для птушак і людзей

Птушкі не перастаюць здзіўляць нас. У гэтым годзе ўпершыню на тэрыторыі нашай краіны, на заліўных прыпяцкіх лугах, загнездзілася шыладзюбка, і двое птушанятаў нават атрымалі беларускія кольцы. Баталёны паставілі своеасаблівы рэкорд: каля 120 тысяч гэтых кулікоў сабралася падчас вясновай міграцыі ў красавіцкі... Болей »

Птушкі і мы 2 (29) 2016
pdf

Птушкі і мы 2 (29) 2016

Разам для птушак і людзей

У вашых руках новы «ПіМ». Мы імкнуліся «пасяліць» на яго старонках як мага больш розных птушак і расказаць пра іх самае важнае, актуальнае і цікавае. А таксама распавесці пра людзей, якія іх ратуюць і ахоўваюць, фатаграфуюць і назіраюць, вывучаюць і проста любуюцца імі.... Болей »

Птушкі і мы 28
pdf

Птушкі і мы 28

Разам для прыроды і людзей

Хочаце патрапіць у Савет АПБ? Запрашаем на чатыры вакантныя месцы ў Цэнтральны Савет і на 1 месца ў рэвізійную камісію! Выбары пройдуць на З'ездзе АПБ 28 студзеня. Што трэба зрабіць? Падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост – ад 16 гадоў і болей, і якія аплацілі сяброўскі... Болей »

Птушкі і мы 2 (27) 2015
pdf

Птушкі і мы 2 (27) 2015

Разам для прыроды і людзей

Так здарылася, што гэты юбілейны, прысвечаны 20-годдзю са дня «нараджэння» (адкрыцця) беларускай вяртлявай чаротаўкі, нумар выявіўся не проста юбілейным, а юбілейным ТРОЙЧЫ! Разам з чаротаўкай святкуюць свае «круглыя даты» яшчэ і два чалавекі, чые лёсы сталіся вельмі цесна пераплеценымі з лёсам гэтай... Болей »

Птушкі і мы 1 (26) 2015
pdf

Птушкі і мы 1 (26) 2015

Разам для прыроды і людзей

Вы трымаеце ў руках спецыяльны нумар часопіса АПБ, прысвечаны праекту “Аб'ядноўваемся вакол прыроды”, фінансаванага Еўрапейскім саюзам. Як вы разумееце, дзейнасць грамадскай прыродаахоўнай арганізацыі немагчымая без дапамогі мясцовага насельніцтва. З верасня 2014 года мы надавалі шмат увагі ўсходнім... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org