- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бёрдвотчары — асаблівая каста людзей, не інакш. З адмысловым няпісаным маральным кодэксам і выбітным пачуццём узаемадапамогі. Раптам замільгаў месенджэр: «У ляску каля інтэрната БДУ знайшлі чырвонагаловага каралька. Трэба?» А то! І праз хвіліну табе і GPS-каардынаты, і карты з абведзенай кружочкам... Болей »
Яшчэ школьнікам неяк на летніх канікулах я паехаў са сваякамі ў лісічкі. Усё адбылося на світанку. Раптам наш сабака пачаў на нешта актыўна брахаць і бегаць кругамі. Зірнуў — а там, у бярэзніку, на істотнай адлегласці ад бліжэйшага вадаёма балотная чарапаха! На той момант я ўжо ведаў, што гэта рэдкі... Болей »
Наш часопіс называецца «Птушкі і Мы», але насамрэч прыродаахоўныя пытанні, якімі займаецца АПБ, распасціраюцца значна шырэй, чым толькі птушыны свет. У фокусе ўвагі — уся дзікая прырода Беларусі, захаванне разнастайнасці яе экасістэм, відаў жывёл і раслін. Як адлюстраванне шматграннасці накірункаў, па... Болей »
Два гады таму я паехала да знаёмага ў Міёрскі раён глядзець жураўлёў. Ён пабудаваў засідку каля сваёй сядзібы на ўскрайку балота, куды часта наведваюцца птушкі. Быў канец сакавіка, і напярэдадні вандроўкі я кожны дзень пыталася пра аператыўную абстаноўку: ці прылятаюць, ці танчаць? Нарэшце ён напісаў:... Болей »
Гэты від пераадкрыў у 2015 годзе заолаг Валер Дамброўскі на балоце Стары Жадзен, якое разам з Альманскімі балотамі ўтварае адзін з найвялікшых у Еўропе леса-балотных комплексаў. Гэта Рамсарскае ўгоддзе і Тэрыторыя, важная для птушак: тут гняздуецца, напрыклад, таксама і добрая папуляцыя вялікага арляца... Болей »
Птушкі не перастаюць здзіўляць нас. У гэтым годзе ўпершыню на тэрыторыі нашай краіны, на заліўных прыпяцкіх лугах, загнездзілася шыладзюбка, і двое птушанятаў нават атрымалі беларускія кольцы. Баталёны паставілі своеасаблівы рэкорд: каля 120 тысяч гэтых кулікоў сабралася падчас вясновай міграцыі ў красавіцкі... Болей »
У вашых руках новы «ПіМ». Мы імкнуліся «пасяліць» на яго старонках як мага больш розных птушак і расказаць пра іх самае важнае, актуальнае і цікавае. А таксама распавесці пра людзей, якія іх ратуюць і ахоўваюць, фатаграфуюць і назіраюць, вывучаюць і проста любуюцца імі.... Болей »
Хочаце патрапіць у Савет АПБ? Запрашаем на чатыры вакантныя месцы ў Цэнтральны Савет і на 1 месца ў рэвізійную камісію! Выбары пройдуць на З'ездзе АПБ 28 студзеня. Што трэба зрабіць? Падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост – ад 16 гадоў і болей, і якія аплацілі сяброўскі... Болей »
Так здарылася, што гэты юбілейны, прысвечаны 20-годдзю са дня «нараджэння» (адкрыцця) беларускай вяртлявай чаротаўкі, нумар выявіўся не проста юбілейным, а юбілейным ТРОЙЧЫ! Разам з чаротаўкай святкуюць свае «круглыя даты» яшчэ і два чалавекі, чые лёсы сталіся вельмі цесна пераплеценымі з лёсам гэтай... Болей »
Вы трымаеце ў руках спецыяльны нумар часопіса АПБ, прысвечаны праекту “Аб'ядноўваемся вакол прыроды”, фінансаванага Еўрапейскім саюзам. Як вы разумееце, дзейнасць грамадскай прыродаахоўнай арганізацыі немагчымая без дапамогі мясцовага насельніцтва. З верасня 2014 года мы надавалі шмат увагі ўсходнім... Болей »