- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыручыць якую-колечы пару года проста немагчыма. Прырода кіруецца сваімі правамі і жыве паводле сваіх законаў. Чалавек – толькі часцінка тае прыроды, без якой не зможа пражыць ні дня (прырода без чалавека дасканала дасць сабе рады). Прыручэнне вясны – гэта не спроба падпарадкаваць прыроду чалавеку, гэта спроба зразумець, адшукаць сябе ў гэтым віры буйнаквецця, у адраджаючымся свеце. Гэта прыручэнне самога сябе ў час, калі прырода абуджаецца ад сну, уваходзіць у стадыю найбуйнейшага росквіту. Вершы, сабраныя ў томіку “Прыручэнне вясны” – аповеды розных жывых істот пра жыццё-быццё, пра свет, пра іх месца ў гэтым свеце, пра іх стаўленне да чалавека, а чалавека да іх. Чытаючы пераконваешся, што не чалавек найважнейшая істота на зямлі. Кожная – важная і неабходная нароўні. І яблыня-дзічка, і мурашка, і птушачка, і кожная казюлька. Усё мае сваю душу і мае аднолькавае з намі права на існаванне ў гэтым свеце. (Н.Г.)