- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З нагоды 110 годзьдзя Гарадзенскай праваслаўнай епархіі Беларуская праваслаўная царква выдала зборнік казаньняў гарадзенскага япіскапа Арцемія. Зборнік казаньняў адлюстроўвае увесь літургічны год, датычыць кожнай нядзелі і царкоўнага сьвята. Казаньні – важная частка літургіі, што набліжае Сьвятое Пісаньне да нашага дня і не дазваляе хрысьціянству абнаўляцца і ісьці разам са зьменлівым сьветам. Зборнік казаньняў япіскапа Арцемія адметны і тым, што гаворыць да люду Божага яго мовай, паказваючы, што няма моваў лепшых і горшых, што Бог разумее і па-беларуску. Глыбокія тэалягічныя разважаньні пераплеценыя з сучасьцясьцю пакліканыя накіраваць чытача, на роздум над сэнсам зьяваў вакол нас. Асобна выдзеленыя казаньні на час Вялікага Посту, Вялікадня ды Пяцідзесятніцы. Асаблівая ўвага нададзеная таксама і найважнейшым сьвятам літургічнага году.