- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэлігійныя выданьні на беларускай мове — спарадычныя і нешматлікія. Назіраецца парадаксальная зьява: няма кананічных, ухваленых Царквою, добрых перакладаў Сьвятога Пісаньня, літургічных тэкстаў і падручнікаў для навучаньня Закону Божага і настаўнікі ды вучні вымушаны карыстацца іншамоўнымі выданьнямі, а з другога боку не зьявіліся беларускамоўныя выданьні таму, што ня бачна вялікага попыту на іх. Стварылася зачараванае кола, але трэба выйсьці зь яго. Цяперашняе месца беларускай мовы ў храме — вядомае, але не заўсёды гэтак мусіць быць. Гэтая кніжка —уклад у небагатую скарбніцу беларускага рэлігійнага слова. Яна адрасуецца праваслаўным беларусам незалежна ад узросту.