- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праблема ўтварэньня дзяржаваў ў славян мае розныя асьпекты. Гэта і засяленьне славянскімг этнасамі пэўнай тэрыторыі на падмурку саюзаў плямёнаў, і ўзьнікненьне фэўдальнай дзяржавы, і пераход ад этапу ваеннай дэмакратыі да першых формаў дзяржаўнасьці, і хуткая пры ўтварэньні дзяржавы хрысьціянізацыя насельніцтва, адмаўленьне ад старажытнай язычніцкай рэлігіі,прынамсі ў першых стагодзьдзях зь існаваньнем двувер'я (спалучэньня хрысьціянства й язычніцтва). У гістарычнай літаратуры няма агульнага пункту гледжаньня, асабліва ў пытаньні аб утварэньні Кіеўскай Русі. У асноўным гісторыкі прыйшлі да высновы, што ўзьнікненьне старажытных славянскіх гаспадарстваў адносіцца да пэрыяду распаду родавага ладу. (А. Грыцкевіч, Узьнікненьне фэўдальных дзяржаваў беларусаў у працэсе ўтварэньня дзяржаваў у славян, фрагмэнт)