- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
27 чэрвеня 1944 г. у залі Беларускага гарадзкога тэатру адбыўся Другі Ўсебеларускі Кангрэс, у якім прыняло ўдзел 1039 дэлегатаў ад 27 акругаў Беларусі і ад 7 гарадоў, дзе былі беларускія арганізацыі: Варшавы, Кракава, Лодзі, Кёнігсбергу, Рыгі, Вены і Бэрліну. Да гэтай падзеі ў розныя часы адносіліся па-рознаму. Адны ганілі Кангрэс, другія стараліся замаўчаць факт яго правядзеньня, трэція апраўдывалі дзеячоў Другога Ўсебеларускага Кангрэсу і сяброў Беларускае Цэнтральнае Рады. Мы ўважаем, што нельга выкрэсьліваць зь беларускаегісторыі падзею, якая адбылася 50 год таму назад у Менску.Дзесяткі тысяч людзей пасьля Кангрэсу пакінулі Бацькаўшчыну, вялікая колькасьць іх былі шчырымі беларускімі патрыётамі, яны ў эміграцыі засьведчылі аб гэтым. (Другі Усебеларускі Кангрэс, фрагмэнт)