- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а... Болей »
Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у... Болей »
Кніга “Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары” – гэта гісторыя населенага пункта, прадстаўленая праз погляд яго жыхароў. Унікальнасць Міра ў якасці аб’екта вывучэння вызначылі некалькі момантаў. Першае – гэта наяўнасць цудоўнага гатычнага замка XVI ст., у якім да самага прыходу савецкай улады... Болей »
Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці сямі гродзенцаў пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Польскія назвы ў кнізе пададзены згодна... Болей »
Кніга змяшчае ўспаміны шаснаццаці жыхароў Гродна пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распа-вядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
Кніга Ўладзіміра Калесніка “Доўг памяці” – гэта своеасаблівая аўтабіяграфія, у якой вельмі дакладна апісаны не толькі месцы і падзеі з жыцця аўтара, але і асяроддзе, духоўная і матэрыяльная культура наднёманскай вёскі Сіняўская Слабада, адкуль родам Уладзімір Андрэевіч. У кнізе вельмі падрабязна расказваецца... Болей »
У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »
Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца... Болей »
Адзінаццаты том (выпуск) завяршае друкаванне "Дзённікаў і запісаў" народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён распачаў у далёкім 1951 г. Том дзённікавых запісаў дапоўнены самымі нечаканымі падборкамі, якія яскрава падсвечваюць разнастайнасць і шматбаковасць творчай спадчыны Паэта.... Болей »
Дзясяты том (выпуск) "Дзённікаў і запісаў" ахоплівае 2003–2006 гг. жыцця народнага паэта Р. Барадуліна. Яны змяшчаюць запісы пра паездкі ў Рым, дзе адбылася сустрэча паэта з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ, у Вільнюс, Прагу, Беласток, а таксама па гарадах Беларусі. Запісы пра горкія страты і творчыя набыткі:... Болей »