Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў” у форме аўдыёкнігі. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source. Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк