Паэтка са Смаргоні атрымала прэстыжную літаратурную прэмію Расіі
2020-11-30 16:24
Беларуская паэтка, смаргонка Таня Скарынкіна стала лаўрэатам прэміі Андрэя Белага ў намінацыі «Паэзія». Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў сябра журы Дзмітры Кузьмін.
Паэтка атрымала прэмію за сваю кнігу «І ўсё пакідалі нажы», якая выйшла сёлета ў маскоўскім выдавецтве «Кніжны агляд».
Таня Скарынкіна нарадзілася ў Смаргоні ў 1969 годзе. Аўтар кніг вершаў і эсэ. Некаторы час жыла за мяжой, цяпер – у родным горадзе.
У 2016 годзе ўвайшла ў кароткі спіс прэміі Гедройца.
Прэмію Андрэя Белага зацвердзілі ў 1978 годзе. Яе ўручалі за паэзію, прозу і гуманітарныя даследаванні.
Узнагародай быў адзін рубель, бутэлька гарэлкі і яблык.
Пасля паўзы ў пачатку 1990-х у 1997 годзе прэмія набыла другое дыханне. Аднак у 2014 годзе заснавальнікі Барыс Астанін і Барыс Іваноў аб’явілі, што прэмія ў ранейшым выглядзе скончыла сваё існаванне. У верасні 2014 года апублікавалі абноўлены шорт-ліст.