- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У абдымках Еўропы. За апошні тыдзень Беларусь наведалі шэраг прадстаўнікоў Еўрасаюза. Такога наплыву высокіх гасцей з Захаду краіна «апошняй дыктатуры ў Еўропе» не ведала ўжо шмат гадоў. Візіт 1. Пачалося ўсё з візіту прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы на чале са старшынёй Камісіі па палітычных пытаннях Горанам Ліндбладам. Мэтаю візіту былі перамовы пра вяртанне Беларусі статуса спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ, якога краіна была пазбаўлена пасля непрызнання Еўропай рэферэндуму 1996 года. Цяпер адзінай умовай еўрачыноўнікаў для ўдзелу ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ёсць фарміраванне сумеснай афіцыйна-апазіцыйнай місіі з удзелам дзеючых беларускіх парламентарыяў і прадстаўнікоў апазіцыйнага блока. Пытанне пра вяртанне Беларусі статуса спецыяльна запрошанага будзе разгледжана ў чэрвені.