- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Памяць і рэпрэсіі БелаПАН ад 14 жніўня маю ўвагу прыцягнула кароткае паведамленне: супрацоўнікі Брэсцкай таможні канфіскавалі ў актывіста апазіцыі Садоўскага дыск з інфармацыяй пра сталінскія рэпрэсіі, з творамі Васіля Быкава і матэрыяламі кампаніі ў абарону правоў на свабоду сумлення. У складзе групы маладых палітыкаў Садоўскі ехаў у Польшчу для ўдзелу ў семінары «Перспектывы хрысціянскай дэмакратыі ва Усходняй Еўропе». Пратрымалі яго на мытні дзве гадзіны, склалі пратакол і адпусцілі. Звычайны для адносін уладных структур і іншадумцаў эпізод. Усё, на шчасце, пакуль не страшна. У сталінскія часы за захаванне забароненай літаратуры — у лепшым выпадку лагер. Суды і прысуды дэмакратычным актывістам на «суткі», на «хімію», у турму — ужо страшней. У гэтым жа эпізодзе мяне ўразіла іншае: у ланцужку фактаў, пераліку канфіскаванай інфармацыі быццам бы ўсплылі здавалася незваротныя эпохі, праявіліся даўно зжытыя тэндэнцыі. Адна з іх — рэпрэсіі супраць памяці пра рэпрэсіі 30–50-х гадоў.