- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Майсіэрства шаблону. Дваццаць гадоў таму, у 1989 годзе, у Мінску адбыўся першы Чарнобыльскі шлях. Акцыя мела ярка акрэслены пасыл — пратэст супраць палітыкі ўладаў замоўчвання наступстваў выбуху на Чарнобыльскай АЭС. У першай палове 1990-х гадоў 26 красавіка на вуліцы Мінска выходзілі тысячы людзей. Праз два дзесяцігоддзі Чарнобыльскі шлях — гэта сумесь жалобы, памінання і пратэсту, аформленая ў традыцыйнае шэсце з кароткім мітынгам-набажэнствам. Колькасць удзельнікаў скарацілася ў разы, на акцыю ходзяць прыхільнікі каляапазіцыйных колаў. Для непалітызаваных грамадзян Шлях даўно ператварыўся ў «акцыю, якую штогод ладзіць апазіцыя». І не больш за тое. За дваццаць год вырасла новае пакаленне беларусаў, для якіх Чарнобыльская трагедыя з катэгорыі Вялікай Айчыннай — ну, было, але не са мною, даўно, і ўвогуле ўжо не актуальна. Палітызаванасць, закасцянеласць формы правядзення Шляху і старанная шматгадовая дзяржаўная прапаганда на тэму адраджэння забруджаных тэрыторый зрабілі сваю справу — з акцыі насамрэч масавай і рэзананснай Чарнобыльскі шлях ператварыўся ў нічым не адметнае вулічнае шэсце ў шэрагу іншых апазіцыйных.